Здароўе55

Міністэрства аховы здароўя ажыццяўляе комплекс мер супраць ліхаманкі Эбола ФОТА

Пагрозы эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з успышкай ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы не назіраецца, заявіла БелТА намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан.

Пачынаючы з сакавіка бягучага года Міністэрства аховы здароўя праводзіць комплекс мер для папярэджання завозу і распаўсюджвання ліхаманкі Эбола на тэрыторыі краіны.

На дзяржмяжы вядзецца санітарна-каранцінны кантроль асоб з выкарыстаннем прылад для дыстанцыйнай тэрмаметрыі (цеплавізараў).

Пры выяўленні ў чалавека высокай тэмпературы яго ізалююць для правядзення далейшых мерапрыемстваў.

Таксама спецыялісты апытваюць асоб, якія перасякаюць мяжу, аб стане здароўя, звяртаючы ўвагу на наяўнасць такіх скаргаў, як высокая тэмпература, боль галавы і цягліц, слабасць, кашаль, дыхавіца, боль у грудзях, крывацёкі, а таксама знаходжанне на неспрыяльных наконт ліхаманкі Эбола тэрыторыях (Гвінеі, Ліберыі, Сьера-Леонэ і інш.).

Акрамя таго, забяспечаная гатоўнасцю медыцынскай службы аэрапорта да арганізацыі супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Аналагічныя меры ажыццяўляюцца і ў Расіі, заявіла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова.

Першая ўспышка ліхаманкі Эбола была зарэгістраваная ў Афрыцы ў 1976 годзе. Тады лятальнасць ў выніку гэтага захворвання склала 72%.

Захворванне было выяўлена на беразе ракі Эбола (адсюль назва) у Заіры (цяпер — Дэмакратычная рэспубліка Конга).

Успышка ліхаманкі, якая адзначаецца зараз, адбылася ў Заходняй Афрыцы і ўпершыню закранула гарадское насельніцтва. Смяротнасць у выпадку захворвання складае ад 60% да 90%. Інкубацыйны перыяд доўжыцца 21 дзень.

На карце — выяўленыя выпадкі захворвання ліхаманкай Эбола ў Европе.

Інфекцыя перадаецца праз кроў, вадкасці арганізма і тканіны інфіцыраваных жывёл або людзей.

У чалавека, які заразіў вірусам Эбола, часта з'яўляюцца ліхаманка, моцная слабасць, боль цягліц і галаўны боль, млоснасць і болі ў горле. Потым — ваніты, дыярэя, парушэнне функцый нырак і печані і, у некаторых выпадках, унутраны і вонкавы крывацёк.

Вакцына ад хваробы Эбола пакуль не створана.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?28

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне11

Украіна атрымала новую партыю ракет Storm Shadow для ўдараў углыб Расіі1

Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»6

У Салігорску заўважылі эксклюзіўны аўтамабіль, натхнёны «Фордам» 1938 года1

На Мальдывах забаранілі курыць усім, хто нарадзіўся пазней за 2006 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?28

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць