Свет55

ЗША ўвялі жорсткія санкцыі супраць нафтавай галіны РФ

Жорсткія санкцыі Вашынгтона супраць энергетычнага сектара Расіі апублікаваныя сёння ў Федэральным рэгістры (Federal Register) ЗША і афіцыйна набылі сілу.

Пра тое, што ЗША рыхтуюць новы пакет санкцый, стала вядома яшчэ 1 жніўня са слоў намесніка міністра гандлю ЗША Эрыка Хиршхорна, піша РБК.

Новыя абмежаванні уводзяць забарону на пастаўку абсталявання для глыбіннай здабычы (звыш за 152 метры), распрацоўку арктычнага шэльфу і сланцавых запасаў нафты і газу.

На практыцы гэта азначае дадатковы кантроль амерыканскімі ўладамі экспарту пэўных тэхналогій і абсталявання. У спіс такога абсталявання ўваходзяць свідравыя платформы, дэталі для гарызантальнага бурэння, падводнае абсталяванне, марское абсталяванне для працы ва ўмовах Арктыкі, праграмнае забеспячэнне для гідраўлічнага разрыву пласта (ГРП), дыстанцыйна кіраваныя падводныя апараты, помпы высокага ціску.

Калі ж пакупнік не ў стане дакладна давесці ўладам ЗША, у якіх праектах будзе выкарыстана тое або іншае абсталяванне для нафтаздабычы, у ліцэнзіях таксама будзе адмоўлена.

Амерыканскія захады больш жорсткія, за абмежаванні Еўрасаюза,

які на мінулым тыдні забараніў пастаўляць у Расію тэхналогіі для глыбіннай здабычы нафты, засваення арктычнага шэльфу і распрацоўкі сланцавых нафтавых запасаў.

Газавую галіну еўрапейцы наўмысна вынеслі за дужкі.

Акрамя таго, яны не давалі жорсткае вызначэнне «глыбакаводнага бурэння», тады як Вашынгтон удакладніў, што такімі праектамі можа называцца промысел на глыбіні, большай за 500 футаў (152,4 метра).

У адрозненне ад амерыканцаў, еўрапейцы будуць адмаўляць у выдачы экспартных ліцэнзій толькі пры наяўнасці «разумных падстаў» меркаваць, што экспартуемае абсталяванне будзе выкарыстана ў названых праектах (глыбакаводнае бурэнне, засваенне арктычнага шэльфу і здабыча сланцавай нафты).

Нарэшце, спіс прадукцыі, якая патрапіла пад дадатковы кантроль ў ЗША, некалькі шырэйшы і ўключае ў сябе тэхналогіі газавай галіны (напрыклад, абсталяванне для прамысловай ачысткі прыроднага газу).

Акрамя таго, пад экспартную забарону трапляе праграмнае забеспячэнне і дадзеныя, калі яны выкарыстоўваюцца ў глыбакаводных, арктычных або сланцавых нафтавых праектах.

Эксперты лічаць, што жорсткі кантроль экспарту заходняга нафтавага абсталявання ў Расію — рэч патэнцыйна больш сур'ёзная за абмежаванні на доступ дзяржбанкаў да валютнага фінансавання.

Санкцыі могуць паскорыць падзенне здабычы на старых нафтавых радовішчах Заходняй Сібіры, заявіла рэйтынгавае агенцтва Fitch.

Запасы гэтых радовішчаў слабеюць, іх дараспрацоўка патрабуе ўдасканаленых тэхналогій, аналагічных тым, што патрапілі пад эмбарга ЕС і ЗША.

Летась сярод новых свідравін, што былі зробленыя з выкарыстаннем нетрадыцыйных тэхналогій на старых радовішчах ААТ «Газпромнефть», на 42% быў выкарыстаны гарызантальны метад, на 57% — метад шматзоннага гідраўлічнага разрыву пласта (ГРП). Для параўнання, у 2011 годзе гэтыя лічбы складалі усяго толькі 4% і 3%. Як адзначае Fitch,

расійскія кампаніі яшчэ недастаткова прывыклі да высокатэхналагічных «ноу-хау», таму маюць патрэбу ў партнёрстве з заходнімі фірмамі,

якія маюць вопыт выкарыстання гэтага абсталявання і тэхналогій.

Новы пакет санкцый такому партнёрству пакладзе канец.

Дакумент Мінгандлю ЗША пацвердзіў таксама санкцыі супраць «Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі» (АСК), уведзеныя 30 ліпеня. Экспарт, рээкспарт і іншы трансфер пэўных тавараў у адрас гэтай арганізацыі патрабуе спецыяльнага дазволу і нярэдка становіцца аб'ектам адмовы, — адзначаецца ў дакуменце Мінгандлю ЗША, цытуе РБК..

Каментары5

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант11

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант11

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць