Эканоміка44

Кіраўнік Рассельгаснагляду прыедзе ў Мінск 12 жніўня

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт 12 жніўня прыедзе ў Беларусь на сустрэчу з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам.

«У ходзе перагавораў з міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Леанідам Зайцам будуць абмеркаваныя пытанні недапушчэння рээкспарту з тэрыторыі Беларусі прадукцыі краін, абмежаванай да ўвозу ў Расію,

а таксама барацьбы з афрыканскай чумой свіней «, — цытуе паведамленне Рассельгаснагляду РІА Навіны.

Расія на год забараніла імпарт шэрагу сельскагаспадарчых і харчовых тавараў з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да РФ, — ЗША, дзяржаў ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі.

У адпаведны спіс трапілі ялавічына, свініна, мяса птушкі, садавіна, гародніна, сыры і малочная прадукцыя, арэхі і іншыя прадукты.

Кіраўнікі Мінсельгасхарча Беларусі раней заяўлялі, што на наступным тыдні будзе абмеркавана пытанне павелічэння паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію, прычым ёсць магчымасць іх значна нарасціць.

«Для нас гэта кландайк. Мы гатовыя замяніць заходнія краіны па многіх пазіцыях у частцы харчавання», — заявіў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

«Павялічым выпуск па сырах рознай цвёрдасці», — адзначыў Марыніч.

Беларусь таксама гатова павялічыць пастаўкі мяса і цэльнага малака замест Фінляндыі.

«Заменім галандскую бульбу, заменім польскія яблыкі — у нас усё ёсць», — запэўніў намеснік міністра.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука2

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай131

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука2

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць