Грамадства1010

У Беларусі павялічылі зарплаты настаўнікам і медыкам

У Беларусі 1 верасня павышаюцца зарплаты педагагічным работнікам і работнікам аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановамі Савета міністраў ад 23 ліпеня 2014 818 «Аб некаторых пытаннях павышэння аплаты працы асобным катэгорыям работнікаў сістэмы адукацыі» і №819 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета міністраў ад 2 красавіку 2014 №303».

Як паведаміла прэс-служба ўрада, у сферы аховы здароўя заработная плата будзе паднятая ў сярэднім на 15%, педагагічным работнікам — на 18%. У медыкаў зарплаты вырастуць за кошт павышэння тарыфных акладаў, у працаўнікоў сферы адукацыі — за кошт збалансаванага павелічэння памераў надбавак за кваліфікацыйныя катэгорыі.

Названыя меры закрануць звыш 640 тыс. работнікаў бюджэтнай сферы і накіраваныя ў першую чаргу на скарачэнне разрыву ў аплаце іх працы ў параўнанні з рэальным сектарам эканомікі, адзначылі ў прэс-службе.

Гэта трэцяе павышэнне заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы ў бягучым годзе. Урадам прымаліся адпаведныя рашэнні аб павелічэнні заработнай платы названым катэгорыям работнікаў красавіку 1 і 1 мая.

Раней міністр аховы здароўя Васіль Жарко паведаміў, што ўвосень заработная плата беларускіх лекараў павялічыцца ў сярэднім на 23%, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — на 21%. «У цэлым зарплата работнікаў ўсёй сістэмы аховы здароўя павялічыцца не менш чым на 15%», — сказаў Жарко, дадаўшы, што на павышэнне заработнай платы будуць накіраваныя дадатковыя сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці і ад аптымізацыі рэсурсаў галіны.

Суадносіны заработнай платы ў ахове здароўя з яе узроўнем па краіне ў цэлым павялічацца з 75 да 85-90%, адзначыў міністр.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць