Свет1414

Бюро нацбяспекі Польшчы: Дзяржавы НАТА змогуць прадаць Украіне зброю, калі яна папросіць

Аб'яднаныя ў ваенна-палітычны блок НАТА дзяржавы могуць прадаць Украіне неабходнае ёй для барацьбы з сепаратыстамі ўзбраенне. Такое магчыма, калі ўкраінская ўлада звернецца з такой просьбай на бліжэйшым саміце альянсу ў пачатку верасня ў Вялікабрытаніі.

Такое меркаванне выказаў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN) Станіслаў Козей.

«Гэта будзе залежаць ад таго, ці папросіць пра гэта прэзідэнт Украіны на пасяджэнні камітэта Украіна-НАТА, ці не», — сказаў Козей, каментуючы магчымы продаж зброі ўкраінцам.

Ён адзначыў, што заходнія краіны, якія ўваходзяць у НАТА, могуць прадаць зброю Украіне і без ўзгаднення з іншымі краінамі Альянсу, аднак адзначыў, што такое рашэнне лепш прымаць разам, чым паасобку.

«Дзяржавы-сябры НАТА не павінны атрымліваць згоду Альянсу, бо справа зброі, яго продажу ставіцца да нацыянальных кампетэнцый», — сказаў ён.

Кіраўнік BBN, што з'яўляецца дарадчым органам прэзідэнта Польшчы і аналагам Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, сказаў, што ён асабіста не бачыць ніякіх прычын, чаму б заходнім дзяржавам не прадаць зброю ўкраінцам.

«Няма ніякіх супрацьпаказанняў, каб прадаваць Украіне зброю. Тым больш, што другі бок пастаянна атрымлівае новае ўзбраенне», — сказаў Козей, адначасова папярэдзіўшы, што гэта яго прыватнае меркаванне.

Козей адзначыў, што перадача самога ўзбраення, у залежнасці ад выгляду, можа заняць ад «некалькіх дзён».

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць