Улада

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч 15—16 верасня наведае Мінск

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч 15—16 верасня наведае Мінск з афіцыйным візітам, паведаміў старшы саветнік Міятавіч Гунар Вранг.

Паводле яго слоў, падчас візіту Міятавіч сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускага ўрада, грамадзянскай супольнасці і масмедыя, каб абмеркаваць пытанні свабоды СМІ ў Беларусі.

Акрамя таго, офіс прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ ў межах візіту Міятавіч арганізуе аднадзённы семінар «Узаемадзеянне паміж сіламі правапарадку і медыя ў Беларусі». У ім возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх журналісцкіх арганізацый Беларусі. Мерапрыемства арганізаванае сумесна з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.

Варта адзначыць, што Міятавіч неаднаразова выступала з крытыкай беларускіх уладаў адносна ўмоў працы журналістаў у краіне. Апошняя яе заява ў чэрвені гэтага года тычылася павелічэння колькасці штрафаў, што накладаюцца на беларускіх журналістаў у апошнія месяцы за працу без акрэдытацыі.

«Я занепакоеная, таму што такая практыка можа эфектыўна забараняць журналістам ажыццяўляць сваю працу, — сказала Міятавіч. — Акрэдытацыя не павінна быць ліцэнзіяй на дзейнасць, а яе адсутнасць не павінна абмяжоўваць журналістаў у здольнасці працаваць і свабодна выказваць сваё меркаванне. Усе журналісты павінны мець тыя ж прафесійныя правы, што і працаўнікі зарэгістраваных СМІ, у тым ліку правы на пошук і распаўсюджванне інфармацыі».

Міятавіч таксама адзначыла, што 5 чэрвеня напісала міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею пра неабходнасць рэфармавання патрабаванняў да акрэдытацыі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць