Эканоміка

У Беларусі ўпершыню з пачатку года аб'ём прамысловай вытворчасці вырас

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-жніўні гэтага года вырас на 0,3% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам і склаў 439,5 трлн рублёў у бягучых цэнах, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Раней з пачатку года назіралася падзенне прамвытворчасці.

Выраслі аб'ёмы вытворчасці ў сферы здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў - на 52,7%; вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў - на 3,1%; хімічнай прамысловасці - на 19%; вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі - на 0,7%. На 6,9% павялічаныя аб'ёмы апрацоўкі драўніны і вытворчасці вырабаў з дрэва, на 0,6% - у металургіі, на 0,2% вырас дадзены паказчык у сферы вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады.

Адбыўся рост аб'ёмаў вытворчасці наступнай прадукцыі: аўтамабільнага бензіну - на 0,7% (да 2 млн. 736,1 тыс. тон); калійных угнаенняў (у пераліку на дзеючае рэчыва) - на 34,8% (4.308,9 тыс. тон); дываноў і дывановых вырабаў - на 23,4% (10.939 тыс. кв. м); цэменту - на 11,6% (3.693,5 тыс. тон); ліфтаў - на 6,2% (7.137).

Аб'ёмы вытворчасці знізіліся ў сферы здабычы карысных выкапняў (акрамя паліўна-энергетычных) - на 3,8%; харчовай прамысловасці - на 2,3%; тэкстыльнай і швейнай прамысловасці - на 2,4%; вытворчасці скуры, скураных вырабаў і абутку - на 7,5%.

Гумовых і пластмасавых вырабаў выраблена менш - на 13,3%; машын і абсталявання - на 20,4%; транспартных сродкаў і абсталявання - на 19,7%; электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання - на 5,4%.

Вытворчасць дызельнага паліва знізілася на 1,5% (да 5 млн 509,7 тыс. Тон); хімічных валокнаў - на 11% (125,9 тыс. тон); кар'ерных самазвалаў - на 50,3% (459); грузавых аўтамабіляў - на 33,2% (5.616); трактароў - на 14,6% (37,6 тыс.); збожжаўборачных камбайнаў - на 17,5% (733); халадзільнікаў і маразільнікаў - на 22,3% (664,4 тыс.); тэлевізараў - на 59,1% (73 тыс.); цукру - на 18% (267,5 тыс. тон).

Каментары

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць