Свет22

Плюшавыя пуцінцы

У Расеі зьявіўся прапуцінскі рух для дзяцей 8-15 гадоў «Мішкі». Учора на мітынгу ў Маскве яны прасілі «галоўнага мішку» стаць на чале і надаць ім вэктар. «Московский комсомолец» паведамляе падрабязнасьці.

Учора кіроўцы абураліся тым, што рух у цэнтры Масквы перакрылі, а грамадзкасьць даведалася: Уладзімера Пуціна падтрымліваюць ужо і дзеці 8‑15 гадоў. Яны, аказваецца, чакаюць, калі прэзыдэнт дасьць ім «вэктар разьвіцьця». «Нашысты» вывелі на Васільеўскі спуск і Балотную плошчу ў Маскве прадстаўнікоў дзіцяча‑юнацкага руху «Мішкі». Сярод іх былі ляўрэаты званьняў «мядзьведзь‑бадзяга» і «мэгасупрэрмядзьведзь».

Юныя пуцінцы толькі нядаўна вылезьлі зь бярлогу — арганізацыя сфармавалася ўсяго два месяцы таму. У ёй 3000 дзяцей і 1500 важатых. Як заявіла «МК» камісарка «Нашых» і кіраўнічка «Мішак» Юлія Зімава:

«Мы хочам, каб Уладзімер Уладзімеравіч стаў нашым настаўнікам і лідэрам, каб задаў нам вэктар!»

Даведка «МК»
Мядзьведзь‑бадзяга, які не залёг у зімовую сьпячку, становіцца вельмі небясьпечным. Праяўляе агрэсіўнасьць, нападае на людзей. Робіць спробы здабыць лася ці любую іншую жывёліну. Найбольшую пагрозу ўяўляе ў другой палове зімы — пачатку вясны.

Балотная плошча была падобная на рынак мяккіх цацак — людзі ціскалі плюшавых мядзьведзяў і дэманстравалі курткі з надпісам «Галоўны мішка, падбай пра дзіцятак». Пад «галоўным мішкам» меўся на ўвазе УУП: важатыя арганізацыі (дзяцей у іх хапbла розуму не прыводзіць) павіншавалі прэзыдэнта зь перамогай і запісалі для гаранта відэапасланьне, у якім папрасілі яго стаць сваім стырнавым.

— Я пытаюся ў малечы, хто наш прэзыдэнт, а яны хорам крычаць: «Дзядзя Вова!», — натхнёна патлумачыла важатая Марыя.

Ейная каляжанка Вольга адкрыла нам таямніцы «Мішак»:

«Важатыя набіраюць у сваім двары групу з тузіна дзетак ад 8 да 15 гадоў і арганізуюць іх вольны час. У важатых ёсьць званьні: «мядзьведзь‑бадзяга» — той, хто правёў дзесяць мерапрыемстваў. «Буры», ці «мэгасупэрмядзьведзь» — той, хто вырашыў дзіцячыя праблемы ў горадзе.

Дзеці таксама дзеляцца на катэгорыі: самыя старэйшыя — «алімпійскія мядзьведзі», самыя малодшыя — «мішуткі».

«Мядзьведзем‑бадзягай» аказалася 18‑гадовая Маша з Сочы. Зрэшты, сюсюкала яна не па ўзросьце:

«Хутка дзядзя Пуцін сыдзе ў адстаўку, яму будзе рабіць няма чаго, і ён прыме нашу прапанову!»

Важатыя маюць намер адукоўваць сваіх гадаванцаў палітычна:

«У восем гадоў гэта бессэнсоўна, а тым, хто старэйшы, раскажам пра «аранжавую» пагрозу».

Што да грошай, на якія жывуць «Мішкі», то ў руху запэўніваюць: важатыя — валянтэры, а з інвэнтаром дапамагаюць бацькі. Але наўрад ці прывоз тысячы грамадзян у Маскву быў бацькам па кішэні. Ёсьць інфармацыя, што «бадзяг» спансірюць буйныя банкі й рэгіянальны бізнэс.

Могуць пракрамлёўскія энтузіясты хоць дзяцей пакінуць у спакоі? Калі так пойдзе далей, хутка на вуліцы вывезуць у вазочках членаў руху «Медзьведзянятачкі», а сьледам пройдуць цяжарныя грамадзянкі — члены арганізацыі «касалапыя эмбрыёнчыкі»…

«Московский комсомолец»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу51

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму29

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць