Свет

Расея запусціла ракеты «Іскандэр-М» - праводзіць вучэнні

На вучэннях «Усход-2014» ва Усходняй вайсковай акрузе РФ (УВА) упершыню праведзеныя вучэбна-баявыя пускі ракет аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр-М».

Пра гэта паведаміў начальнік Ракетных войскаў і артылерыі Сухапутных войскаў генерал-маёр Міхаіл Матвіеўскі, піша Інтэрфакс.

«Сапраўды, ракетны комплекс «Іскандэр-М»упершыню ў гісторыі акругі ўдзельнічае ў такіх буйнамаштабных вучэннях з баявымі пускамі ракет», - паведаміў Матвіеўскі.

Як адзначаецца, аператыўна-тактычны комплекс «Іскандэр» мае высокую мабільнасць і манеўранасць, прыводзіцца ў баявую гатоўнасць за 20 хвілін і паражае цэлі на адлегласці некалькіх сотняў кіламетраў з дакладнасцю да 30 сантыметраў.

Ён прызначаны для паражэння баявымі часткамі ў звычайным абсталяванні малапамерных і вулічных цэляў у глыбіні аператыўнай пабудовы войскаў праціўніка. Мяркуецца, што можа быць сродкам дастаўкі тактычнай ядзернай зброі.

Стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні «Усход-2014» стартаваў 19 верасня і працягнуцца да 25 чысла.

Яны праходзяць на больш чым 20 сухапутных, марскіх і авіяцыйных палігонах Усходняй вайсковай акругі, ад Анадыра да Уладзівастока.

Усяго ў вучэннях бяруць удзел каля 100 тысяч вайскоўцаў, да 1500 танкаў, да 120 самалётаў, да 5000 адзінак ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, да 70 караблёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць9

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Усе навіны →
Усе навіны

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя13

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення11

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі65

Цой прывёў да Багдановіча: японскі адвакат распавёў, як зацікавіўся беларускай культурай і вывучыў мову14

Мінчук на «Лексусе», які таямніча знік і якога шукалі некалькі дзён, сам прыйшоў на запраўку пад Лагойскам1

На Палессі пабачылі дзіўную метэаралагічную з'яву — навальнічны каўнер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць9

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць