Свет55

Джон Макейн: Адмова даць зброю Украіне — ганьба для ЗША

Адмова прэзідэнта Барака Абамы надаць Украіне вайсковую дапамогу выклікала рэзкую крытыку сенатара-рэспубліканца Джона Макейна.

Пра гэта УНН паведамляе са спасылкай на прэс-службу палітыка.

«ЗША павінны дапамагчы Украіне абараніць суверэнітэт. Гэта ганьба, што адміністрацыя далей адмаўляе Украіне ў наданні вайсковай дапамогі, у якой яна вельмі мае патрэбу пасля таго, як яе рассек прэзідэнт Уладзімір Пуцін, і акупавалі расейскія войскі. Украіна змагаецца за абарону свайго суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — сказаў палітык.

Ён таксама падкрэсліў, што Барак Абама спрабаваў апраўдаць сваю пазіцыю тым, што сітуацыя ва Украіне нібыта не мае наўпроставай пагрозы ЗША.

«Аднак, як прэзідэнт Пётр Парашэнка адзначыў на гэтым тыдні ў Вашынгтоне, крызіс ва Украіне — гэта не толькі справа Украіны. Расейская агрэсія пагражае парадку ва ўсім свеце і асновам цэласнай, вольнай і мірнай Еўропы», — адзначыў сенатар.

З перакананняў сенатара, такія паводзіны Белага дома даюць небяспечны сігнал іншым дыктатарам і агрэсарам, «якія думаюць, што змогуць паставіць свабодны свет на калені». Раней сенатар неаднаразова заклікаў Белы дом дапамагчы Украіне зброяй.

Каментары5

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць