Шматгадовы лідар афіцыйных прафсаюзаў Леанід Козік сабраўся ў адстаўку.
Пра яе ён паведаміў актыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) у мінулы панядзелак. Інфармацыю пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі не звязаных адзін з адной крыніц.
«Леанід Пятровіч у панядзелак сабраў актыў федэрацыі і абвясціў, што пакідае сваю пасаду», — сказаў адзін з суразмоўцаў.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі не каментуюць зьвестак аб адстаўцы свайго лідара. Леанід Козік быў недаступны для каментароў па мабільным тэлефоне.
Козік узначальвае Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі з 2002 года. Яго прызначэнне адбывалася з адабрэння Аляксандра Лукашэнкі.
66-гадовы ураджэнец Барысава да гэтага непрацяглы час быў віцэ-прэм'ерам і намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. З 1995 да 1998 года працаваў у структурах СНД і Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Працоўны шлях пачынаў з памочніка пракурора, старшыні прафкама БАТЭ, дырэктарам швейнай фабрыкі ў Барысаве.
-
«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы
-
«Заробак стартаваў з $440». Беларускі расказалі, як працуюць і зарабляюць на Блізкім Усходзе
-
Прадстаўніца Акадэміі навук раскрыла ўзровень нараджальнасці ў Беларусі. Ён жахліва нізкі
Каментары