Свет2020

Лаўроў: Расія не стане караць Украіну «занадта моцна» за асацыяцыю з ЕС

Расія не мае намеру падрываць эканоміку Украіны.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіў у пятніцу, 26 верасня, на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Ніякіх мер пакарання Украіне, ніякіх мер па падрыву ўкраінскай эканомікі ніхто не абвяшчаў і абвяшчяць не збіраецца», — падкрэсліў міністр, дадаўшы, што кантакты з Кіевам захоўваюцца на ўсіх узроўнях.

Паводле яго слоў, у выпадку ўступлення Украіны ў зону свабоднага гандлю з ЕС ніякіх мер больш сур'ёзных, чым ўвядзенне рэжыму найбольшага спрыяння ў гандлі з Кіевам, Масква ўводзіць не мае намеру.

«Мы вымушаныя будзем адмовіцца ад нулявых тарыфных ставак на ўкраінскі экспарт у РФ і проста вернемся ў гандаль з Украінай у рэжыме найбольшага спрыяння.

Роўна гэта і больш нічога», - растлумачыў кіраўнік МЗС РФ.

Крызіс ва Украіне, па словах Лаўрова, выкліканы праблемамі бяспекі на ўсім Еўрапейскім кантыненце, што назапасіліся пасля халоднай вайны. «Калі пасля завяршэння халоднай вайны ўзгадняліся гучныя дэкларацыі, што бяспека павінна быць роўнай і непадзельнай для ўсіх краін Еўропы, на справе гэтага не адбывалася», — сказаў ён, панаракаўшы, што «ўрачыстыя абяцанні зрабіць так, каб непадзельнасць бяспекі стала падмуркам еўрапейскай архітэктуры, засталіся на паперы, у дэкларацыі».

Расія, запэўніў кіраўнік МЗС РФ, зробіць усё для рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей ва Украіне.

«Што б ні заяўлялі ў Кіеве, што б ні заяўлялі ў Данецку і Луганску, яны ўзгадняюць далейшыя крокі ў рамках мінскага працэсу», — цытуе Лаўрова ІТАР-ТАСС.

Кіраўнік МЗС РФ таксама абвінаваціў прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка ў падрыве мірнага працэсу.

«Часам ствараецца ўражанне, што некаторыя члены ўкраінскага ўрада, у прыватнасці, спадар Яцанюк, які быў прызначаны Вярхоўнай Радай прэм'ер-міністрам, ён не падтрымлівае крокі, якія вядуць да нармалізацыі становішча на паўднёвым усходзе Украіны».

Лаўроў выказаў надзею на тое, што працэс урэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны «стане ўстойлівым». «Ён можа быць толькі паэтапным, паслядоўным, патрабуючым правільнага суправаджэння, калі ўсе знешнія ўдзельнікі, гульцы дзейнічалі б у адным ключы», — сказаў ён.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць