На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя
Музыкант прызнаны палітвязнем.

Фота: Onliner.by
Лідар беларускай групы «Палац» Алег Хаменка прызнаны палітвязнем.
Як паведамляюць праваабаронцы, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў».
Невядома, які канкрэтна артыкул яму інкрымінуецца, але звычайна ў такіх сітуацыях можа пагражаць як хімія, так і калонія.
Музыку затрымалі ў чэрвені 2025 года ў Мінску.
Алег Хаменка — музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». У складзе музычнага калектыву здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая».
-
Праз крызіс, выкліканы паветранымі балонамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя
-
Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму
-
Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
Ясна, што Алега Хаменку схапілі, бо Беларус. Перажыванне наконт гэтай сітуацыі: тое, што называе сябе дзяржавай і хапае, саджае за краты бяскрыўднага аўтара песенькі пра коціка-бамжа, не мае маральнага права на існаванне, яму наканавана знікнуць раней ці пазней.