Улада2828

Лукашэнка: Беларусь не гатовая прызнаць ДНР і ЛНР

Беларусь не гатовая прызнаць Данецкую народную рэспубліку і Луганск народную рэспубліку, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Еўраньюс».

У якасці інтэрв'юера 1 кастрычніка ў Мінску выступіў кіраўнік бюро «Еўраньюс» ва Усходняй Еўропе з сядзібай у Кіеве Сэрджыа Кантоне. Інтэрв'ю паказана ўвечары 3 кастрычніка.

Адказваючы на яго пытанне пра гатоўнасць прызнаць Данецкую народную рэспубліку і Луганск народную рэспубліку, Лукашэнка адказаў адмоўна.

«Не, не, але мы ж зусім іншай пазіцыі прытрымліваемся. Мы не хацелі б разбурэння Украінскай дзяржавы. Тут многія кажуць, што калісьці там Крым «няправільна» адышоў да Украіны, што гэта тэрыторыя спрадвечна расійская, і гэтак далей… Гэта няправільны падыход»,

— заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка таксама адказаў на пытанне, ці ўпэўнены ён у тым, што выступае як сумленны пасярэднік у гэтым канфлікце, паколькі ў журналіста «Еўраньюс» склалася ўражанне, што беларускі кіраўнік ускладае віну толькі на ўкраінскі бок, але не на прарасейскіх паўстанцаў.

«Украіна стала тэатрам ваенных дзеянняў і тэатрам разборак буйных геапалітычных сіл. Я пра гэта сказаў — гэта не толькі Захад, але і Усход, на жаль», — сказаў Лукашэнка.

«Што тычыцца Расіі, то я лічу, што памылак нарабілі шмат тут і Захад, і Расія. Але першапачаткова вялікую адказнасць на сабе нясе Захад, а не Расія.

Не Расія на тым жа Майдане здзяйсняла эскалацыю канфлікту, не Расія там дзейнічала, а некаторыя службовыя асобы заходніх дзяржаў, пра гэта ведае ўвесь свет, і мы таксама, таму што мы былі побач. Гэтыя асобы дзейнічалі адкрыта, падштурхоўваючы ўдзельнікаў Майдана да сутыкненняў», - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Я першапачаткова заяўляў пра тое, што праект, да прыкладу, Наваросіі мной не ўспрымаецца. Я выступаю за адзінства і цэласнасць Украінскай дзяржавы. Каб не было там замарожаных нейкіх канфліктаў, нейкіх зон тыпу Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха, якія заўсёды утойваюць небяспеку выбуху. Я асабіста гэтага не хачу як чалавек і як прэзідэнт Беларусі, таму што мы знаходзімся зусім побач з Украінай», — падкрэсліў Лукашэнка.

У цэлым, паводле яго слоў, калі казаць шырэй аб стабілізацыі сітуацыі ва Украіне,

«то там на абсалютна дэмакратычных прынцыпах трэба правесці рэформу канстытуцыі і ўсяго палітычнага працэсу».

«Пакуль жа ёсць алігархія ва Украіне, якая, дарэчы, ужо мае свае ўзброеныя сілы. У алігархаў інтарэсы далёка за межамі Украіны, у іх грошы не ва Украіне, яны ў любы момант могуць зматацца з Украіны, у іх няма нічога агульнага з украінскім народам», — перакананы Лукашэнка.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць