Меркаванні11

Э.Гэйстынгс: Злоўжываньням рэжыму не відаць канца

Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19‑гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.

Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс (Alcee Hastings), старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19‑гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.


Alcee Hastings

«Жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука адначасна абуральнае і трагічнае. На мінулым тыдні ён выступаў на паседжаньні Хэльсынскай камісіі ў Вашынгтоне, дзе расказваў пра небясьпеку, зь якой сутыкаюцца актывісты моладзевага руху ў Беларусі. Я ня толькі падтрымліваю змаганьне З.Хведарука за свабоду, але і асуджаю самым рашучым чынам акты жорсткасьці супраць невінаватых грамадзянаў.

Змрочная сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі — ні для кога не сакрэт. На жаль, запалохваньням і злоўжываньням рэжыму А.Лукашэнкі не відаць канца. Мы з калегамі ў Хэльсынскай камісіі рашуча падтрымліваем З.Хведарука і ўсіх у Беларусі — маладых і старых — хто змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека», — адзначае ў сваёй заяве кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс.

4 сьнежня сёлета Зьміцер Хведарук выступаў са сьведчаньнямі ў Хэльсынскай камісіі на брыфінгу пад назвай «Будучыня Беларусі: дэмакратыя або дыктатура?».

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць