Культура44

Сыходзіць мастацкі кіраўнік Расейскага тэатру Барыс Луцэнка

На ягонае месца разглядаюць кандыдатуру Мікалая Пінігіна.

Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага («Рускага тэатра») Барыс Луцэнка сышоў са сваёй пасады, якую займаў 16 гадоў. Ён застаецца рэжысёрам тэатра і збіраецца займацца цяпер толькі сваёй творчасцю. Новага мастацкага кіраўніка яшчэ не прызначылі. Еўрарадыё даведалася, што адзін з кандыдатаў на гэту пасаду — Мікалай Пінігін.

Сам Барыс Луцэнка кажа, што цяпер для яго найлепшы момант сысці.

«Рана ці позна трэба зразумець, што нехта — малады, рашучы, дзёрзкі, як я калісьці — мусіць прыйсці і ўзначаліць тэатр. Як я калісьці, малады рэжысёр, стаў галоўным рэжысёрам. На мой юбілей адгукнуліся ўсе газеты, я нават не чакаў такога, і радыё, і тэлебачанне… Я падумаў, што на гэтым моманце, на гэтым узроўні я мушу стаць проста рэжысёрам. Вы ведаеце, я сёння рэпетаваў і адчуў сябе такім свабодным! Я сыходжу з тэатра тады, калі тэатр «на ўзлёце».

Хто будзе новым мастацкім кіраўніком Рускага тэатра, пакуль невядома. Але на пытанне Еўрарадыё, ці праўда, што сярод іншых разглядаюць кандыдатуру Пінігіна, Луцэнка адказаў — так. Больш за тое, мэтр кажа, што гэта ён прывёў свайго магчымага пераемніка ў тэатр.

«Так. Гэта вельмі таленавіты чалавек. А вы ведаеце, што гэта я яго прывёў у тэатр? І як рэжысёра, і як акцёра. Бо ён скончыў інстытут па класе тэлебачання. Калісьці ў мяне быў знакаміты спектакль «Трагедыя чалавека», дзе ён граў Адама. Я б быў рады, калі б ён пагадзіўся заняць маё месца. Але, разумееце, ён працуе ў Вялікім драматычным тэатры ў Пецярбургу, не пойдзе ён сюды, мне падаецца. Мы з ім хутка мусім пабачыцца, пагаварыць пра гэта».

Барыс Іванавіч кажа, што ледзьве не самым складаным для яго на яго пасадзе было тое, што ён мусіў звальняць артыстаў.

«Я з задавальненнем перадам «лейцы» маладому, дзёрзкаму, таленавітаму, якім калісьці быў і я. Але я быў вельмі жорсткім, вельмі шмат павыганяў артыстаў. Цяпер я не магу так зрабіць, ведаеце, для мяне каб звольніць артыста, які прапрацаваў усё жыццё ў тэатры… у мяне пазіцыя ўжо чалавека, які пажыў, пабачыў гора… Я думаю: няхай працуе, няхай атрымлівае заробак».

Тут Еўрарадыё ўзгадала пра Паўла Харланчука, якога звольнілі з тэатра пасля таго, як акцёра затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Тады сабралі мастацкі савет, які зрабіў выснову, што Харланчук, акцёр вышэйшай катэгорыі, не прыдатны да прафесіі. Мы запыталіся ў Барыса Луцэнкі, ці шкадуе ён цяпер, што звольніў Паўла Харланчука.

«Вы ведаеце, ён павёў сябе не так, як мне б хацелася, калі ён мой вучань. Ён павёў сябе вельмі нетактычна. Але калі шчыра казаць, я яго да гэтага рыхтаваў. У мяне была з ім дамова, што я яго бяру як рэжысёра, а ён заняўся акцёрствам. Але гэта доўгая размова, і мы яе ўжо прайшлі. Я шкадую заўсёды пра тое, што людзі не могуць дамовіцца адзін з адным. Жывем адзін раз. Нехта мусіць быць больш разумным. Вы нават не ўяўляеце, якая праца была праведзеная з Паўлам. Ён мусіў менавіта займацца рэжысурай і не лезці ў акцёрскую справу. Гэта быў ягоны недахоп. Не лезці… Быў выбар: сарваць спектакль ці сказаць, што быў на плошчы выпадкова, і цябе б адпусцілі. Я б выбраў тэатр».

Барыс Луцэнка марыць пра свой «Тэатр пад купаламі», на які пакуль што няма фінансавання. Ён кажа, што гэты тэатр — гэта тое, чым ён сапраўды хоча заняцца, а быць мастацкім кіраўніком яму цяпер складана.

«Пазіцыя галоўнага рэжысёра складаная — трэба ўсім дагадзіць, у той жа час трэба кагосьці звольніць… У мяне не хапае ні сіл, ні энергіі на гэта. А мне цяпер хочацца заняцца сваім «Тэатрам пад купаламі», які я ўжо даўно «запраграмаваў». Я хачу разам з гледачом зразумець, адкуль мы — з Космасу ці ад малпы, па якіх законах мы мусім жыць. Бо калі мы з Космасу, то мы няправільна жывем, а калі ад малпы, то жывем як у джунглях. Яшчэ ў мяне мара адкрыць рэстаран «Здароўе», можа, ён і будзе пры тэатры. Цяпер рыхтуецца кніга, якая называецца «Споведзь грэшнага ліцадзея». Я думаю, што ў пачатку новага года яна выйдзе».

Кацярына Буланава, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары4

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць