Учора увечары ў раёне музэю Янкі Купалы былі затрыманыя міліцыяй тры маладыя паэты: Зьміцер Вішнёў, Сяржук Мінскевіч і Алесь Туровіч. Іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а сёньня адбыўся суд.
Учора увечары ў раёне музэю Янкі Купалы былі затрыманыя міліцыяй тры маладыя паэты: Зьміцер Вішнёў, Сяржук Мінскевіч і Алесь Туровіч. Іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а сёньня адбыўся суд. Зьмітру Вішнёву далі штраф 175 тыс. рублёў, а Алесю Туровічу і Сержуку Мінскевічу — па трое сутак адміністрацыйнага арышту.
Як паведаміў «НН» Зьміцер Вішнёў, яны пілі піва ў раёне музэю Янкі Купалы. Да маладых людзей падышлі міліцыянты і звьінаваціілі іх у расьпіцьці гарэлкі, а потым непадпарадкаваньні загадам міліцыі. Прычым, заўважае З. Вішнёў, хлопцаў, якія побач размаўлялі па‑расейску, адпусьцілі, а беларускамоўных адвезьлі ў РУУС, дзе пратрымалі ноч.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары