Здарэнні

У Ваўкавыску пацыент тубдыспансера паласнуў па горле суседа па палаце 

У Ваўкавыску пацыент супрацьтуберкулёзнага дыспансэра на глебе рэўнасці напаў з нажом на суседа, паведаміў 18 кастрычніка БелаПАН.

Паводле інфармацыі крымінальнага вышуку Ваўкавыскага РАУС, 22-гадовы і 31-гадовы пацыенты ляжалі ў адной палаце каля паўгода.

У той вечар яны выпівалі. Прычынай канфлікту стала перапіска пацярпелага з жанчынай праз сацыяльную сетку. Малады чалавек прыраўнаваў і вырашыў разабрацца з крыўдзіцелем: дастаў нож, схапіў суседа па палаце за галаву і правёў лязом па шыі. Пашкоджанні апынуліся лёгкімі. З крыкамі аб дапамозе пацярпелы выбег з палаты.

На месца здарэння прыбыла аператыўная група. У момант затрымання, мужчына супраціўляўся і крычаў на міліцыянтаў. Медперсанал дыспансэра пацвердзіў, што падазраваны і раней неаднаразова паводзіў сябе груба.

Падазраваны ў мінулым ужо меў судзімасць за крадзеж і рабаванне. Цяпер у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа за прычыненне цялесных пашкоджанняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына3

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю70

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме6

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць