Свет88

Ігар Стралкоў папярэдзіў Пуціна пра планы Кіева вярнуць Данецк

Былы «галоўнакамандуючы» «ўзброенымі фарміраваннямі» «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Стралкоў папярэдзіў расійскае кіраўніцтва аб тым, што ўкраінская армія плануе ў хуткім часе вярнуць Данецк, Макееўку і некалькі іншых населеных пунктаў, якія кантралююцца сепаратыстамі.

Відэазварот Стралкова апублікаваў у аўторак, 21 кастрычніка, грамадскі тэлеканал «Нейрамір-ТВ».

«Калі ўсе сабраныя ўкраінскім бокам сілы будуць адначасова і рашуча кінутыя ў бой, то малалікія, слаба ўзброеныя і дрэнна кіраваныя часткі «апалчэння» без прамой расійскай дапамогі будуць хутка разгромленыя, і «Наваросія» спыніць сваё існаванне, ледзь нарадзіўшыся», — паведаміў Стралкоў.

Паводле яго слоў, кіеўскія ўлады вырашылі правесці хуткую сілавую аперацыю, пасля якой абвесцяць пра аднабаковае спыненне агню і даб'юцца перамір'я, «але ўжо на сваіх умовах»

«Звяртаюся з просьбай да прадстаўнікоў усіх расійскіх службаў, якія кантралююць умовы выканання мінскіх пагадненняў: звярнуць увагу на планы ўкраінскіх карнікаў і праінфармаваць прэзідэнта аб верагодных наступствах іх рэалізацыі для рускага народа Данбаса і для Расіі», — заявіў экс-галоўнакамандуючы ўзброенымі сепаратыстамі «ДНР».

У сярэдзіне жніўня, пасля адстаўкі «прэм'ер-міністра» «ДНР» Аляксандра Барадая Ігара Стралкова знялі з пасады «галоўнакамандуючага ўзброенымі фарміраваннямі» сепаратыстаў. Пазней, у пачатку верасня, Стралкоў даў прэс-канферэнцыю ў Маскве. Па яе выніках ён даў зразумець, што яго не задавальняе тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны, дзе абвясцілі перамір'е. Пры гэтым Стралкоў выказаў гатоўнасць падпарадкавацца рашэнню прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога сам ён лічыць «адзіным легітымным галоўнакамандуючым»

Каментары8

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць