Беларусь, якая называе сябе стратэгічным партнёрам Расеі на захадзе, гатова падтрымаць Маскву ў пытаньні заплянаванага разьмяшчэньня ў Эўропе элемэнтаў сыстэмы ПРА ЗША, заяўляе беларускі кіраўнік.
«Беларусь гатова адыграць сваю ролю ў пытаньні меркаванага разьмяшчэньня элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША», — сказаў беларускі лідэр, адчыняючы паседжаньне Найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў Менску.
Расея неаднаразова выказвала заклапочанасьць адносна плянаў ЗША разьмясьціць у Польшчы і Чэхіі элемэнты супрацьракетнай абароны.
Лукашэнка таксама паабяцаў цесна каардынаваць свае дзеяньні з расейскім бокам па адаптацыі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, мараторый на выкананьне якога Расея ўвяла 12 сьнежня.
Прэзыдэнт Беларусі таксама заявіў, што Беларусь разглядае Расею "ў якасьці свайго галоўнага страэгічнага партнёра".
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары