Меркаванні11

Падпішыся на прэмію

У Барысаўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы завяршаецца этап прымусовай падпіскі на дзяржаўныя СМІ. Адзін чалавек вымушаны здаваць грошы на газэту некалькі разоў: як сябар цыклавой камісіі плюс як просты служачы ў межах аднаго з падразьдзяленьняў каледжу. Да таго ж, гэтыя выданьні выпісваюцца яшчэ й іхнімі сваякамі.

У Барысаўскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы завяршаецца этап прымусовай падпіскі на дзяржаўныя СМІ.

Колькі год запар «падпісная кампанія» ў гэтай дзяржаўнай установе мяне пасьпяхова абмінала. Дзе мог — даваў парады, як пазьбегнуць прымусовай падпіскі, дзе — проста спачуваў. Але зараз сытуацыя кранула і мяне. Я застаўся перад выбарам: альбо прынцыпова адстойваць пазыцыю, альбо здацца. Канечне, здавалася б, як проста сказаць «не», гледзячы ў вочы ідэолягу. Спыняе толькі адна акалічнасьць — гэта магу зрабіць толькі я адзін — астатнія прамаўчаць і заплацяць са свайго мізэрнага заробку дадаткова й маю суму…

Абсурднасьць сытуацыі палягае яшчэ й у тым, што адзін чалавек вымушаны здаваць грошы на газэту некалькі разоў: як сябра цыклавой камісіі плюс як просты служачы ў межах аднаго з падразьдзяленьняў каледжу. Да таго ж гэтыя выданьні выпісваюцца яшчэ й іхнімі сваякамі.

Лідзіруючыя пазыцыі па падпісцы займае, вядома ж, «СБ». Для «бедных» падразьдзяленьняў існуе дэмакратычны выбар: «СБ», мясцовае «Адзінства», «Звязда» і яшчэ парачку газэтак таньнейшых. Для выкладчыкаў таксама прадугледжана магчымасьць прымусова падпісацца на «Настаўніцкую газэту». І гэта пры тым, што пералічаныя выданьні можна свабодна ўзяць у каледжнай бібліятэцы (пры гэтым самі бібліятэкары прымусу таксама ня ўніклі).

Усе абураюцца, але далей за ціхае абмеркаваньне сярод «сваіх» справа не заходзіць: «усё роўна праўды не даб’емся, ды, крый божа, яшчэ ў няміласьць да начальства патрапім». Начальства быццам бы таксама не пры чым: «Нас таксама прымушаюць, даюць «зьверху» лічбы — « круціся як хочаш», — чуецца ад іх. Застаецца ім толькі ціха паспачуваць…

Антось Памяркоўны, Барысаў

Гэты тэкст дасланы праз рубрыку «Народныя навіны»
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць