Свет55

Рэванш рэспубліканцаў у Сенаце ЗША дасць зброю Украіне?

Уплыў Рэспубліканскай партыі ЗША, якая выступае за больш актыўную вайскова-тэхнічную падтрымку Украіны і за больш жорсткія санкцыі супраць Расіі, вырас пасля перамогі на выбарах у Сенат на гэтым тыдні, пішуць палітычныя аглядальнікі і аналітыкі амерыканскіх СМІ.

Цырымонія адкрыцця міжнародных вайсковых вучэнняў «Хуткі трызуб-2014».

«Ястрабы» Рэспубліканскай партыі ўжо абмяркоўваюць, якім чынам надаць больш актыўнасці знешняй палітыке краіны пасля іх перамогі на апошніх выбарах у Сенат, піша сайт thedailybeast.com.

Pэспубліканцы ўпершыню з 2006 года вярнулі сабе кантроль над вышэйшай палатай парламента краіны, прычым адзін з галоўных крытыкаў прэзідэнта Барака Абамы сенатар Джон МакКейн стане кіраўніком магутнага Камітэта па справах узброеных сіл.

Былы ветэран вайны ў В'етнаме, які прайграў Абаме прэзідэнцкія выбары 2008 года, у прыватнасці, выступаў за іншую палітыку ў адносінах да змагання з ісламістамі і значна больш рашучыя дзеянні ў адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны, пішуць журналісты Reuters.

Адначасова Камітэт па справах узброеных сіл можа кантраляваць тое, што Пентагон робіць з бюджэтнамі сродкамі, і ўплывае на іх размеркаванне. Адначасова рэспубліканцы паставяць пад свой кантроль камітэты па знешняй палітыцы (сенатар Боб Коркер) і выведцы (сенатар Рычард Бар).

«Бар, Коркер і я будзем шчыльна супрацоўнічаць па ўсіх пытаннях. Напрыклад, адносна зброі для Украіны», — сказаў МакКейн журналістам на гэтым тыдні.

Раней ён адзначаў, што адмова заходніх краін дапамагчы Украіне зброяй ёсць «ганебнай», а санкцыі супраць Расіі павінны быць куды больш моцнымі.

«Мы павінны ўвесці больш жорскія санкцыі, мы павінны даць украінцам вайсковы рыштунак, дадзеныя выведкі, арганізаваць праграму вайсковай падрыхтоўкі», — казаў МакКейн, паведамляе cnbc.com.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі7

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк7

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт14

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

Туск пасля размовы з Зяленскім дапусціў хуткую паўзу ў расійска-ўкраінскай вайне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць