Грамадства99

У якасці магчымага рэктара ЕГУ абмяркоўваецца кандыдатура Мілінкевіча

«Я таксама ў інтэрнэце пра гэта прачытаў. Але пакуль заўчасна абмяркоўваць, даваць інтэрв’ю. Я ведаю, што абмяркоўваюцца розныя кандыдатуры. З Беларусі, не з Беларусі, амерыканскія грамадзяне, літоўскія, беларускія. Рашэнняў пакуль ніякіх няма», — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

У спісе кваліфікацыйных патрабаванняў да будучага рэктара ЕГУ значацца: доктарская ступень або яе эквівалент, лідарскія якасці, здольнасць да пераўтварэнняў, вопыт працы на кіраўнічай пасадзе вышэйшага звяна ва ўніверсітэце, прадпрымальнасць, бездакорная сумленнасць, энергічнасць, жыццярадаснасць і фінансавая праніклівасць. І здаецца, што Аляксандр Мілінкевіч падыходзіць амаль па ўсіх пунктах — чатыры гады загадваў кафедрай універсітэта ў Алжыры, восем гадоў быў дацэнтам Гродзенскага універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, стажыраваўся ў Францыі, ЗША, Германіі. Адказваючы на прамое пытанне аб жаданні ці нежаданні стаць рэктарам ЕГУ Аляксандр Мілінкевіч не хавае, што тэма вышэйшай адукацыі для яго далёка не чужая.

«Ведаеце, гэта надзвычай складанае пытанне і мне не хацелася б яго цяпер абмяркоўваць, пакуль няма ніякай канкрэтыкі. Разважаць, гэта не вельмі… Вядома, я чалавек, які 25 гадоў працаваў у вышэйшай адукацыі, ва універсітэце. І вельмі цаню Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, хачу, каб гэты праект і далей развіваўся, павярнуўся да Беларусі», — гаворыць палітык і грамадскі дзеяч.

Прадстаўніца студэнтаў у Сенаце ЕГУ Марыя Сляпцова расказвае, што чуткі аб магчымым прызначэнні Мілінкевіча на пасаду рэктара па ўніверсітэце ходзяць.

Марыя кажа, што больш актыўныя студэнты, вядома, кандыдатуру будучага рэктара абмяркоўваюць і хацелі б бачыць на гэтай пасадзе беларуса.

«Студэнты, вядома, больш сканцэнтраваныя на вучобе і іх не вельмі хвалююць пытанні пераменаў у адміністрацыі. З іншага боку, больш актыўныя студэнты, з якімі я размаўляю, кажуць, што больш хацелася б беларускага рэктара».

Прыём заявак на пасаду рэктара ЕГУ завяршаецца 21 лістапада. Новы рэктар павінен пачаць працу на пасадзе з пачаткам 2015 года

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць