Грамадства11

Шэнгенская зона пашырылася да межаў Беларусі

Цяпер, атрымаўшы польскую ці літоўскую візу, можна будзе падарожнічаць па ўсёй Эўропе.

Шэнгенская зона 21 снежня пашырэе да межаў Беларусі: Польшча, Літва, Латвія, а таксама Эстонія, Чэхія, Вугоршчына, Славакія, Славенія і Мальта ўвойдуць у прастору без кантролю ў рамках унутраных межаў. Афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды пашырэння Шэнгенскай прасторы адбудуцца сёння ў Таліне. У іх возьмуць удзел дэлегацыя Еўрапейскага Звязу на чале з прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу і прэм'ер-міністрам Партугаліі Жазэ Сакратэсам. Партугалія цяпер узначальвае ЕС.

У склад дэлегацыі ўваходзяць таксама прэм'ер-міністры Фінляндыі, Латвіі, Літвы, міністры ўнутраных спраў і юстыцыі шэрагу краін-сябраў ЕС. Госцяў будзе вітаць прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес.

А адзінаццатай гадзіне ночы па мясцовым часе ў Талінскім порце пражэктары запалілі сімвалічныя "Шэнгенскія Марскія вароты". Светлавыя вароты будуць гарэць цэлыя суткі, вітаючы марскія суды, яны будуць бачныя практычна з усяго ўзбярэжжа сталіцы. Афіцыйная частка завершыцца святочным салютам у Адміралцейскім басейне Талінскага порта.

Партугалія, як краіна-старшыня ЕС, і Еўракамісія вырашылі адзначыць далучэнне дзевяці новых краін: Эстоніі, Латвіі, Літвы, Чэхіі, Вугоршчыны, Польшчы, Славакіі, Славеніі і Мальты, – наведаўшы чатыры кропкі ў Еўропе, дзе знікне памежны кантроль паміж краінамі-удзельніцамі дамовы. Да Таліна яны пабывалі на мяжы Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі.

З Эстоніі дэлегацыя Еўрапейскага Звязу і прадстаўнікі ўрадаў краін Шэнгенскай прасторы адправяцца ў Браціславу, дзе 22 снежня працягнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы на мяжы Аўстрыі, Славакіі і Вугоршчыны, а таксама Італіі і Славеніі.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў чацвер у Таліне, прэзідэнт Барозу назваў пашырэнне Шэнгенскай прасторы "вялікім поспехам ЕС". Ён падкрэсліў, што цяпер грамадзяне ЕС могуць бесперашкодна падарожнічаць "ад Таліна да Лісабона".

У той самы час прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп назваў пашырэнне Шэнгена "галоўнай для Эстоніі падзеяй года" і заявіў, што "яна азначае рэалізацыю адной з галоўных свабодаў – свабоды на перамяшчэнне".

Колькі будзе каштаваць шэнгенская віза для беларусаў?

Дагэтуль у іх лік уваходзілі Аўстрыя, Бельгія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Ісландыя, Італія, Грэцыя, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Іспанія і Швецыя.

Кантроль сухапутных і марскіх унутраных межаў паміж імі і дзевяццю краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, якія ўступілі ў ЕС у траўні 2004 года, будзе скасаваны з 21 снежня, а на паветраных – з 30 сакавіка 2008 года.

Амбасады краін, якія ўступалі ў Шэнген, пачнуць выдаваць шэнгенскія візы з 21 снежня. Пералік неабходных дакументаў і ўмовы выдачы будуць адпавядаць агульнапрынятым ва ўсіх дзяржавах-сябрах правілам. Грамадзяне трэціх краін, у тым ліку Беларусі, павінны звяртацца ў консульскую ўстанову той краіны-удзельніцы Шэнгенскага пагаднення, дзе яны маюць намер правесці большую частку часу. Калі ж меркаваныя тэрміны знаходжання ў некалькіх дзяржавах прыкладна аднолькавыя, дакументы варта падаваць у амбасаду краіны, мяжу якой грамадзянін перасячэ першай.

Кошт шэнгенскай візы для грамадзян Беларусі складае 60 еўра. Па словах прадстаўнікоў Еўракамісіі, у індывідуальных выпадках памер абавязковага збору можа быць паменшаны або скасаваны згодна з нацыянальным заканадаўствам, калі гэта накіраванае на развіццё культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, садзейнічанне інтарэсам у галіне знешняй палітыкі і іншых жыццёва важных сфер.

Ад платы за шэнгенскую візу, як правіла, вызваляюцца дзеці да 6 гадоў, школьнікі, студэнты, аспіранты і суправаджаючыя іх выкладчыкі, якія здзяйсняюць паездкі з мэтай навучання і адукацыйных трэнінгаў, а таксама спецыялісты, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз з мэтай навуковых даследаванняў.

Бясплатна выдаецца таксама віза, калі грамадзянін Беларусі з'яўляецца членам сям'і грамадзяніна Еўрасаюза або краіны – удзельніцы Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

У Еўракамісіі падкрэслілі, што нацыянальныя візы, якія выдаюцца ў амбасадах новых дзяржаў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення, дзейнічаюць толькі на тэрыторыі краіны, што выдала дазвол на ўезд. Аднак у так званы пераходны перыяд (да 21 чэрвеня 2008 года) пры наяўнасці такой візы можна будзе транзітам перасякаць тэрыторыю іншых краін-сябраў, якія далучыліся да Шэнгену, выключаючы Эстонію і Літву.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў4

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту19

На вучэнні паліцыі ў акупаванай Голай Прыстані прыляцеў дрон — пяцёра загінулых2

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты28

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў4

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць