Навука і тэхналогіі22

Еўракамісія падрыхтуе законапраект аб «падзеле» Google

Праблему дамінавання кампаніі Google у інтэрнэце Еўракамісія плануе вырашыць «адвязкай пошуку ад іншых камерцыйных сервісаў», распавядае Financial Times са спасылкай на чарнавік законапраекта.

Галасаванне па дакуменце прызначанае на чацвер, 27 лістапада. Еўрапейскія законы не могуць «раздяліць» кампанію ў прамым сэнсе, але могуць паўплываць на працу кампаніі на тэрыторыі Еўропы.

Нетыповае для Еўрапарламента вырашэнне падтрымліваюць два буйныя блокі: сацыялісты і Еўрапейская народная партыя. Па меркаванні Financial Times, да стварэння дакумента падштурхнула Германія і ў прыватнасці камісар па лічбавай эканоміцы ЕС Гюнтэр Этынгер.

Этынгер крытыкуе Google не толькі за манапалісцкую палітыку, але і за адлюстраванне «пірацкага» кантэнту, сумняецца ў нейтральнасці пошукавай выдачы і бяспецы ўжывання праграм Google у аўтамабілях.

Калі закон будзе прыняты, у пошукавай выдачы Google кампанія не зможа выстаўляць свае сэрвісы вышэй за чужыя. Напрыклад, калі сервіс-перакладчык канкурэнтаў будзе лепшым і больш папулярным за Google Translate, у пошукавай выдачы канкурэнт мусіць быць вышэй за ўласны сервіс Google. Тое ж тычыцца продажаў музыкі, картаграфіі і ўсіх іншых галінаў, у якіх Google прапануе свае паслугі.

Пяць месяцаў таму Google прызнаў «права быць забытым» — па патрабаванні Еўракамісіі пошукавік дазволіў еўрапейцам выдаляць з пошукавай выдачы пэўную інфармацыю пра сябе. У лютым 2014 года Еўракамісія і Google узгаднілі кампрамісныя прапановы да канкурэнтаў кампаніі, якія ў 2010 годзе ініцыявалі «антыманапольнае» расследванне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»20

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча распачала крымінальную справу за спробу вярбоўкі беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў НАУ

Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду5

«Найгоршая парада 2020-х: «Не вучыцеся праграмаваць»30

У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем1

У МЗС распавялі пра стан беларускі, пацярпелай у ДТЗ у Тайландзе

У Мазыры ў псіханаркадыспансеры адкрылі пляцоўку для падлеткаў: з упіскай і турмою

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта23

Анджаліна Джалі апублікавала пост пра свой візіт у Херсон і Мікалаеў7

Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»20

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць