Сацыяльная сетка апублікавала фотавынікі года. Галоўным тэгам, як і ў 2013, стаў #love, перадае TJournal.

Самым «аблайканым» фота года стаў здымак з вяселля Кім Кардашан і Кан'е Уэста. Здымак ухвалілі 2,74 мільёна разоў, што з'яўляецца абсалютным рэкордам Instagram за ўсе часы.

Далей па папулярнасці — сэлфі Джастына Бібера з Селенай Гомес (1,9 мільёна лайкаў).

Затым ідзе здымак пацалунку Арыны Грандэ і Майлі Сайрус.
Палова з самых папулярных месцаў для фота (якія пазначаюцца геатэгамі) знаходзяцца ў ЗША. Яшчэ два месцы ў топ-10 заняла Масква.
Самым папулярным музеем сярод інстаграмераў стаў парыжскі Луўр, за ім ідуць Музей сучаснага мастацтва і Метраполітан-музей ў Нью-Ёрку, Музей мастацтваў у Лос-Анджэлесе і Эрмітаж у Санкт-Пецярбурзе.
Цяпер чытаюць

Каментары