Свет77

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін і чакае правакацый

Рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю прынята не толькі на час вучэнняў «Захад-2025», паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кярвінскі ў інтэрв’ю радыёстанцыі TOK FM.

Паводле яго слоў, рашэнне аб закрыцці мяжы прынята не толькі на час вучэнняў, але ў больш шырокім кантэксце: «Мы баімся правакацый у шырокім сэнсе: узмацнення міграцыйнага націску, спроб нелегальнага пераходу на польскую тэрыторыю, праезду асоб, небяспечных для бяспекі краіны. Адсюль такое жорсткае рашэнне», — сказаў ён.

Кярвінскі падкрэсліў, што «зачыненне мяжы — не на час вучэнняў, а ў сувязі з імі». «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны», — дадаў ён. Пры гэтым ён заўважыў, што «мяжа не будзе заставацца зачыненай ні на адзін лішні дзень».

Міністр лічыць, што гэтае рашэнне апраўданае з пункту гледжання бяспекі Польшчы. «З пятніцы да аўторка адбудзецца найбольш агрэсіўная частка вучэнняў — манеўры, якія фактычна імітуюць поўнамаштабны канфлікт з сіламі НАТА, уключаючы тэрыторыю Польшчы», — адзначыў ён.

Каментары7

  • Жора
    11.09.2025
    %, усе задаволеныя - ворагі Беларусі. Складайце спіс на будучыню.
  • Пытанне
    11.09.2025
    А як з'ехаць з Польшы у РБ у́ гэты час?
  • 3% у міня
    11.09.2025
    Так ані і так долга цірпелі, маглі б і раньшэ закрыць. Нам всё равно с Ваванычэм.

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй7

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй7

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць