Грамадства88

Анархісты правялі ў Мінску пікет супраць «антысацыяльных ініцыятыў уладаў»

Анархісты правялі вечарам 8 снежня ў Мінску несанкцыянаваны пікет «супраць антысацыяльных ініцыятыў уладаў». 

У акцыі ўдзельнічалі прыкладна паўтара дзясяткі чалавек. Пікет прайшоў блізу рэстарана «Макдональдс», што каля станцыі метро «Пушкінская». 

Прыблізна ў 18.25 маладыя людзі разгарнулі банар «Улада рабуе народ». Яны запалілі фальш-фаеры і пачалі скандаваць: «Власть грабит народ!», «На зарплаты денег нет — на ментов ушел бюджет», «От властей толку нет — забастовка наш ответ», «Платишь налоги — протянешь ноги!» і іншыя. 

Падчас акцыі яе ўдзельнікі раздавалі прахожым улёткі.

«Урад плануе павялічыць падатак з грамадзян і ўвесці падатак на беспрацоўных і пры гэтым павялічваць фінансаванне праваахоўных органаў, як гэта запланавана ў бюджэце на 2015 год. Мы, анархісты, выступаем супраць такога рабавання народа. Кантраляваць і размяркоўваць бюджэт павінны тыя, хто сапраўды працуе, а не чыноўнікі, якім няма справы да нашых праблем», — заявіў у мегафон адзін з удзельнікаў акцыі. 

Пікет доўжыўся не больш за пяць хвілін, ніхто затрыманы не быў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць