Улада22

Расія зняла забарону на імпарт прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Аб гэтым паведаміў дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Півавар.

«Сёння прынята рашэнне аб зняцці забароны з трох прадпрыемстваў, якія інспектавалі нашы спецыялісты.

Гэта Жлобінскі і Гомельскі мясакамбінаты, а таксама Віцебская бройлерная птушкафабрыка.

Па астатніх прадпрыемствах (ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет») яшчэ прадаўжаецца праверка, расійскаму боку прадастаўляецца неабходная дакументацыя. Лічу, у бліжэйшыя дні пытанні будуць паступова здымацца», - сказаў дырэктар дэпартамента.

Гаварыць аб тым, калі аднавіць пастаўкі прадукцыі змогуць усе астатнія прадпрыемствы, пакуль складана, дадаў ён. Нейкія з іх ужо правераны ў поўным аб'ёме, адабраны ўзоры прадукцыі, аднак для правядзення даследаванняў патрэбны час. Калі для адных даследаванняў дастаткова некалькіх гадзін, то на іншыя патрэбна да некалькі дзён. «Па меры таго, як уся неабходная інфармацыя будзе атрымана расійскімі спецыялістамі, імі будуць прымацца рашэнні», — рэзюмаваў Васіль Півавар.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі харчовай прадукцыі больш як з 20 беларускіх прадпрыемстваў

у сувязі з выяўленай неадпаведнасцю таварных партый харчовай прадукцыі нормам і патрабаванням, прадугледжаным заканадаўствам Расіі і Мытнага саюза. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць