Усяго патроху

Мяосіф Сталін завёў Instagram ФОТЫ

Анэ Софі, 23-гадовая студэнтка з Осла, год таму проста закахалася ў шыкоўныя вусы гэтага кацяняці, распавядае The Daily Mail. Яе сябра Дэн заўважыў: гэта ж Сталін! Сёння Мяосіф мае 9 тысяч падпісантаў у Instagram і ўласную лінію адзення.

Анэ пазнаёмілася з Мяосіфам праз вэб-сайт, калі праходзіла стажыроўку ў Японіі. Калі кацяня падрасло, яна забрала яго дадому ў Нарвегію. Кацянятка апынуўся хуліганам: крала ежу, ірвала і ламала ўсё запар, атакавала ногі, твары і валасы гаспадароў, тэрарызавала мясцовых птушак.

Гаспадыня лічыць, што імя ката выдатна адпавядала яго характару, але з узростам Мяосіф суцішыўся і стаў прыстойным катом.

Спачатку Анэ вяла Instagram Мяосіфа проста для забавы: здымала ката і дадавала забаўныя подпісы. Але з ростам папулярнасці з’явіліся і лінія тавараў Мяосіфа, і абражаныя грамадзяне. Анэ сцвярджае, што не хацела нікога абражаць, называючы ката гэткім імем, а хацела адно пазабавіць інстаграмераў.

Сталін – не адзін гістарычны дзеяч такога кшталту, у гонар якога і праз падабенства да якога называюць катоў. Напрыклад, вэб-сайт catsthatlooklikehitler.com збірае фота катоў, падобных «вусамі» і «стрыжкай» да Адольфа Гітлера.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць