Улада1010

Дзмітрый Палойка: «Падставай для затрымання было маё прозвішча ў спісах батальёна «Данбас»

Пасля дзесяцісуткавага арышту на волю выйшаў жыхар Баранавіч Дзмітрый Палойка. 11 снежня яго затрымалі на вакзале ў родным горадзе, як толькі ён выйшаў з цягніка «Харкаў—Баранавічы».

«Падышлі два супрацоўнікі міліцыі. Папрасілі прайсці разам з імі дзеля праверкі рэгістрацыі. У пастарунку пачалі правяраць рэчы. Там жа чакалі два маладыя супрацоўнікі КДБ. Завялі ў кабінет. Правялі невялікі допыт. Пыталіся: куды ездзіў? З кім сустракаўся? Я б зразумеў, каб гэта цікавіла ўкраінскую міліцыю ці СБУ, а нашым тут якая розніца?

Падставай для затрымання, як сказалі мне, было тое, што маё прозвішча знаходзілася ў спісах батальёна «Данбас», які быў зліты ў інтэрнэт. Натуральна, што я не прызнаваў сваёй датычнасці да «Данбаса».

Пасля трохгадзіннага допыту мяне адпусцілі. Праўда, далі прайсці толькі пару метраў па скверы, дзе мяне ўжо чакалі міліцыянты. У выніку мяне пасадзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, нібыта за лаянку матам і супраціў работнікам міліцыі пры затрыманні. Які супраціў? У мяне ў руках былі цяжкія торбы, як бы я адбіваўся?

Амаль кожны дзень да мяне прыходзілі гутарыць супрацоўнікі КДБ. Прыходзіў намеснік старшыні Баранавіцкага аддзялення КДБ. Былі людзі з крымінальнага вышуку. Пыталіся пра беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне. Ясная справа, што нічога я ім не расказваў. Пыталіся пра нейкія падзеі ва Украіне, на што я адказаў: «Для гэтага дастаткова пачытаць навіны ў інтэрнэце».

Выглядае, што перапісалі ўсе кантакты з майго мабільнага тэлефона. Бо былі званкі ва Украіну сябрам, прадстаўляліся, што тэлефануюць ад імя майго брата. Такія самыя званкі атрымалі дзеці, якія цяпер на тэрыторыі Украіны.

Мне забаранілі выезд з тэрыторыі Беларусі. Праўда, я адмовіўся нешта падпісваць. Пакуль ніякай крымінальнай справы супраць мяне не заведзена. Мне сказалі, што «гэта толькі пачатак».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста1

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

Чаму турбулентнасць пры палётах на самалётах здараецца ўсё часцей2

Як выглядаюць боксы ў школах, дзе будуць захоўваць тэлефоны вучняў ФОТЫ5

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?2

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

На Валааме, дзе нядаўна былі Лукашэнка з Пуціным, павесілі фрэску, як расійскі вайсковец з Z перавязвае параненага ўкраінскага салдата20

Армяніна, які сядзіць больш за 20 гадоў за стварэнне ў Гомелі злачыннай групоўкі, асудзілі яшчэ за тры жорсткія забойствы5

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста1

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць