Грамадства22

Прэм'ера прэм'ера: як Кабякоў вадзіў карагод і клікаў Дзеда Мароза

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, які атрымаў прызначэнне ў разгар падрыхтоўкі да навагодніх святаў, у аўторак фактычна дэбютаваў у новай якасці і павіншаваў маленькіх пацыентаў уралагічнага аддзялення 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы.

Аддзяленне разлічана на 60 уранефралагічных хворых, на яго базе існуе Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай уралогіі. «Лечацца тут дзеці з усёй краіны, многія вымушаныя знаходзіцца ў клініцы і месяц, і два, і тры, неаднаразова звяртацца для працягу лячэння. Камусьці прыйдзецца, на жаль, сустрэць Новы год у аддзяленні. Хочацца, каб у іх таксама здарыліся цуды, яны адчувалі сябе камфортна, у настроі», — распавяла галоўны ўрач бальніцы Ларыса Сячко.

Сярод дасягненняў бальніцы за апошнія гады яна адзначыла рэзкі рост колькасці трансплантацый нырак дзецям. Калі да 2009 года іх было зроблена беларускім дзецям усяго 7, прычым усе — за мяжой, з 2009-га па 2014 год ужо ў Беларусі выканана 83 трансплантацыі. «У лісце чакання ў нас засталося ўжо зусім нязначная колькасць дзяцей. Раней яны гадамі чакалі, пакуль дабрачынныя арганізацыі збяруць фінансавыя сродкі для аперацыі за мяжой, цяпер перасадкі выконваюць вельмі аператыўна, і якасць жыцця ў дзяцей зусім мяняецца», — адзначыла галоўны ўрач.

Пры гэтым бальніца таксама выконвае перасадкі замежным дзецям — з 2009 года іх выканана больш за дваццаць. «Гэта экспарт паслуг, гэта тое, што трэба для развіцця краіны, для развіцця клінікі, гэта дазваляе атрымліваць дадатковыя фінансавыя сродкі», — распавяла Сячко.

Прэм'ер-міністр упершыню ўдзельнічаў у акцыі «Нашы дзеці» ў новай якасці. Ён наведаў аперацыйную і пагутарыў з пацыентамі і іх бацькамі. 

«Здароў! Хто тут хварэе? — прывітаў прэм'ер другакласніка Даню і шасцікласніка Мацвея. — Трэба папраўляцца! Новы год ужо дома будзеце сустракаць? Малайцы! Усе болькі ў старым годзе пакідайце».

«Каб у вас усё ў жыцці склалася так, як вы гэтага хочаце. Каб вы марылі і гэтыя мары спраўджваліся. Паверце, тыя, хто вам кажа, што цудаў не бывае, яны проста выдумляюць, — звярнуўся прэм'ер-міністр да прысутных у маленькім зале малых і іх матуль. — Цуды бываюць! Асабліва — на Новы год. Задумайце жаданне, і яно абавязкова здзейсніцца дзякуючы бацькам, дзякуючы тым дзядзям і цёцям, якія працуюць, каб у краіне было добра, цёпла і радасна».

Дзеці ў карнавальных касцюмах чыталі вершы і падарылі Кабякову самаробную ялінку, якую ён абяцаў паставіць у кабінеце. Прэм'ер не застаўся ў даўгу і падарыў аддзяленню халадзільнік «Атлант», а дзецям — авечак з цукеркамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць