Музыка33

«Аэрапорт Данецк» — расійскамоўная песня пра абарону ад Расіі ВІДЭА

«Аэрапорт Данецк, тут сотням храбрых сэрцаў не страшны чорт», — спявае невядомы спявак, кліп якога, выкананы ў класічнай савецкай «афганскай» стылістыцы, разыходзіцца па інтэрнэце.

Многія назіральнікі ўжо ад пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны адзначалі, што з украінскага боку супрацьстаяць расійскім баевікам перш за ўсё ўсходнія украінцы, якія выкарыстоўваюць і расейскую мову, і традыцыйныя для постсавецкай культуры мелодыі і вобразы.

Аўтар песні «Аэрапорт Данецк» напісаў па-украінску толькі першы куплет. Астатнія куплеты, прысвечаныя абаронцам аэрапорта імя Сяргея Пракоф'ева, напісаныя на расейскай мове.

«Но Прокофьев не знал, какая музыка здесь зазвучит,
И как «братья» полезут — и будет их, как саранчи»,

— спявае бард у класічнай «афганскай» манеры савецкай арміі 1980-х гадоў.

Днепрапятроўск, Харкаў, Запарожжа і многія іншыя гарады, якія лічыліся «прарасійскімі» яшчэ на пачатку 2014 года, сталі чалавечым, тэхнічным і маральным грунтам украінскага супраціву ўжо вясной-летам, і, як можна судзіць, асэнсоўваюць канфлікт у звычайных для сябе вобразах і рытмах.

Зусім верагодна, што ў выпадку «лугандонскага» сцэнару ў Беларусі, Беларусь спазнае аналагічны расійскамоўны і савецка-вобразны беларускі нацыяналізм з Віцебска, Гомеля і Магілёва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба2

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам14

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць