Грамадства55

КДБ распавёў, што затрыманыя мусульмане ўваходзілі ў «Хізб ут-Тахрыр»

Ілюстрацыйнае фота, ridus.ru

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі паведаміў пра затрыманых у Мінскім раёне мусульман-салафітаў. Выпадак меў месца ў канцы лістапада 2014-га года, але паведамілі пра гэта толькі зараз, пасля тэракту ў Парыжы.

Прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх паведаміў Еўрарадыё, што «гэтая група сфармавалася пад уплывам рэлігійна-экстрымісцкай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». У ёй было 5 замежных грамадзян і 15 грамадзян Беларусі. Апошнія павінны былі праводзіць місіянерскую незаконную дзейнасць сярод мусульман на тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей (як вядома, у нашай краіне жыве больш за 30 тысяч мусульман).

«Чакаць, пакуль яны здзейсняць канкрэтныя правапарушэнні ці злачынствы, зразумела, ніхто не стаў. Пакуль яны не здзейснілі нічога супрацьпраўнага, былі ўжыты дастаткова лаяльныя меры прафілактычнага характару», — распавёў Еўрарадыё Артур Стрэх..

Затрыманыя замежнікі былі дэпартаваны з нашай краіны. Што да грамадзян Беларусі, дык іх папярэдзілі, кажа прэс-сакратар КДБ.

Партыя «Хізб ут-Тыхрыр» налічвае каля мільёна актыўных удзельнікаў. На расійскім сайце арганізацыі паведамляецца, што яна «адмаўляе гвалтоўныя дзеянні ў мэтах пабудовы ісламскай дзяржавы». Пашыраюцца яны метадам «сецявога маркетынгу», як і «Аль-Каіда». Салафіты выступаюць за фундаменталізм у ісламе. Паводле іх ідэалогіі, мусульманін мусіць жыць гэтак жа строга, як першыя мусульмане. Салафітамі адмаўляюцца паломніцтвы да магіл святых.

Арганізацыю лічаць забароненай у шэрагу краін свету.

Напрыклад, у Расіі і Таджыкістане. У Нямеччыне публічная дзейнасць «Хізб ут-Тахрыр» забаронена за антысемітызм. У суседняй Украіне партыя дзейнічае легальна, праводзіць свае з’езды. Цікава, што прадстаўнікі партыі называюць Злучаныя Штаты «галоўным сатаной», але ў Паўночнай Амерыцы форумы «Хізб ут-Тахрыр» праводзяцца легальна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў54

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў54

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць