Свет44

Прадстаўнікі «нармандскай чацвёркі» дамовіліся пра дэмаркацыйную лінію на Данбасе

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі ў рамках сустрэчы па Украіне дамовіліся аб стварэнні буферных зон паміж прарасійскімі сепаратыстамі і ўзброенымі сіламі Украіны. Пра гэта паведамляе Reuters ў чацвер, 22 студзеня, са спасылкай на кіраўніка германскага МЗС Франка-Вальтэра Штайнмаера.

Па словах Штайнмаера, на перамовах у Берліне дасягнуты «значны прагрэс». Удзельнікі сустрэчы дамовіліся стварыць дэмаркацыйную лінію, з якой павінны быць выведзеныя цяжкія ўзбраенні.

«Сёння нарэшце было паразуменне, што ад пазначанай у Мінскіх дамоўленасцях дэмаркацыйнай лініі з гэтага моманту павінен пачацца працэс адводу цяжкіх узбраенняў», — адзначыў кіраўнік МЗС Германіі.

Кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства на брыфінгу пасля перамоваў заявіў аб неабходнасці хутчэйшага пачатку працы кантактнай групы па адводзе цяжкіх узбраенняў.

«Калі гэта (адвод узбраенняў) адбудзецца, то мы зможам казаць аб істотнай дээскалацыі існуючага канфлікту», — сказаў Лаўроў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м108

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м108

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць