Здарэнні44

Жыхар Віцебска згвалціў пацыента медвыцвярэзніка

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа на падставе артыкула «Хуліганства», распачатая ў 2013 годзе ў дачыненні да жыхара Віцебска. 

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, следствам устаноўлена, што 16 лістапада 2013 года мужчына 1964 года нараджэння быў змешчаны ў медыцынскі выцвярэзнік УУС Віцебскага аблвыканкама за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння. Знаходзячыся ў палаце, ён, грэбуючы ўстаноўленымі правіламі паводзін і выказваючы яўную непавагу да прысутных, агаліў свае палавыя органы, пасля чаго неаднаразова ўчыніў супрацьпраўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да мужчыны, які спаў. Пасля вызвалення з медыцынскага выцвярэзніка мужчына з мэтай пазбегнуць адказнасці ўцёк. У студзені гэтага года ён быў затрыманы. З ім працуюць следчыя. 

У матэрыялах справы ёсць відэазапіс учынення злачынства. Следствам дапытаны медыцынскі персанал, сведкі і пацярпелы. Праведзеныя шэраг аглядаў. 

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням падазронага будзе дадзеная паводле вынікаў аналізу атрыманых доказаў. Падазроны змешчаны пад варту.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце1

У Магілёве косяць траву з цікавым крэатывам ВІДЭА3

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць