Меркаванні55

Вольга і Марына, або Самыя спагадлівыя людзі жывуць на Віцебшчыне

Дзяўчына, з якой жылі па-суседству, стала жабрачкай. Мы выпадкова сустрэліся праз 13 гадоў.

Я ехаў з Мінска ў Вілейку пасажырскім цягніком у купэйным вагоне. Ехаў адзін. У Маладзечне падсела спадарожніца.

«Вітаю, маё імя Марына. А тваё?». Яе твар падаўся знаёмым.

Марына спрабавала загаварыць. І не звяртала ўвагі, што я без ахвоты адказваў ёй.

«Ты не ведаеш, тут кіпень наліваюць?» — «Калі купіш аднаразовы кубачак, чаму не нальюць». — «А шклянак ужо няма? Ты каву тут пакупаў?» — «Тут». — «Я хіба дурная тут пакупаць — дорага. Купіла два пакецікі ў краме. Люблю каву».

«У Маладзечне людзі кепскія, — працягвала дзяўчына. — Збірала грошы на лячэнне — дык толькі 100 тысяч агулам ахвяравалі ў гандлёвым цэнтры «Модуль», і яшчэ па горадзе столькі ж.

Ведаеш, а самыя спагадлівыя людзі жывуць на Віцебшчыне — Полацк, Глыбокае. Я там за дзень неяк сабрала мільён шэсцьсот тысяч … На лекі патрэбны грошы. Пенсія ў мяне невялікая — 1,7 мільёна. У мяне парок сэрца. А лекі дарагія».

Марына не была апранута па-жабрачы. Але не было і лішняга.

Зазвінеў яе мабільнік. «Я села ў цягнік да Полацка, там пераначую ў зале пачакання. Оля, у мяне батарэя зараз разрадзіцца, буду адключана». Размова была з сястрой. Калі пачуў яе імя, насцярожыўся: ну зусім знаёмы твар быў у Марыны — ведаў такую дзеўку, і сястра ў яе была Вольга. «А дызеля там ніякага не было?» — пачуў з трубкі голас сястры. «Не, толькі заўтра раніцай», — зманіла Марына. Дызель быў, але позні. «Што мне, ноч ехаць? Хоць мне, як інваліду, на электрычцы і дызелі праезд бясплатны», — гэта ўжо да мяне.

«Ты не ведаеш, платная зала пачакання колькі каштуе ў Полацку? Два гады таму была 25 тысяч. А яшчэ там па пашпарце пускалі толькі. А ў мяне такі пакоцаны. А то давядзецца на вакзале начаваць… Табе колькі гадоў? Мне 24, хутка 25. Трэба будзе мяняць пашпарт. Трэба ехаць у Столінскі раён…»

І я зразумеў, што ведаю гэтую Марыну. Толькі памятаю яе 11-гадовым дзяўчом. Мая бабуля жыла ў Столінскім раёне. Пасёлак быў пітушчы. Была там адна жанчына, што хадзіла пастаянна са сваёй малодшай дачкой. Абедзве былі худыя, нават ссохлыя. Жылі бедна, а маці яшчэ і выпівала. І была ў той жанчыны старэйшая дачка ад першага шлюбу — прыгажуня Вольга…

«А ты куды едзеш?» — вырашыў даведацца я пра Вольгу, у якую 13 гадоў таму быў па-падлеткаваму закаханы. — «У Полацк». — «А дзе сястра жыве?» — «У Мінску».

Так, гэта тое колісь худое дзяўчо цяпер сядзела перада мной. Тады, калі яна была падлеткам, з ёй ніхто не хацеў гуляць. Бо дзіўна сябе паводзіла, нібы з псіхічнымі адхіленнямі была. І ўвесь час хадзіла за маці.

А ехала яна з Маладзечна ў Полацк. Прасіла міласціну тут, а ў суботу будзе збіраць грошы там. Відаць, старэйшая сястра пасылае яе.

…Вольга ж у 18 гадоў «заляцела». Як казалі, спакусіла нейкага сталічнага студэнта. Яна нават у такім маладым узросце шмат мужчын паспела пабачыць… Але дзякуй Богу, нарадзіла дзіця, стала мамай.

«Я неяк кватэру ледзь не спаліла, чуеш. Паставіла пластыкавую місу на пліту, наліла вады і падпаліла — хацела адварыць сасіскі… Добра, што пляменнік быў дома», — працягвала па-дзіцячаму наіўна расказваць мне Марына. Сумневаў не было, што яна хворая.

…Данілам назвала сына Вольга. Яму цяпер гадоў 12. Хутка бяжыць час.

«Я добра паела сёння. Узяла двайную порцыю пюрэ, дзве порцыі баршчу, кефір. Аддала каля 20 тысяч. А пасля яшчэ ўзяла торцік — 11500. Вось і аддала за ўсё каля трыццаці тысяч».

…Марына гаварыла пра ўсё. Яна не пазнала мяне. Не раскрыў свайго ўспаміну і я.

Вось такая выпадковая сустрэча, такія лёсы людскія.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць