Грамадства66

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў маліцца за поспех мінскага саміта

Зварот Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з мінскай сустрэчай па Украіне.

catholic.by

Глыбокапаважаныя вернікі і ўсе людзі добрай волі!

Усе мы вельмі занепакоены развіццём сітуацыі ў братняй Украіне, дзе не сціхае, але разрастаецца збройны канфлікт. У выніку чаго церпяць і гінуць як непасрэдныя яго ўдзельнікі, так і ні ў чым не вінаватыя мірныя людзі, з дня на дзень павялічваецца колькасць бежанцаў, разбураюцца гарады і вёскі, нішчыцца эканоміка, нарастае сацыяльна-палітычная напружанасць і г.д.

З кожным днём становіцца ўсё больш ясна, што канфлікт немагчыма вырашыць збройнымі дзеяннямі, якія пагражаюць непрадказальнымі наступствамі, могуць выйсці з-пад кантролю і ўцягнуць у яго многія краіны свету. Адзіным шляхам яго вырашэння з’яўляецца дыялог, аб чым не аднойчы заяўляў таксама і Папа Францішак.

У апошнія дні з’явілася новая надзея на дыпламатычнае вырашэнне гэтага зацяжнога канфлікту, аб чым сведчаць інтэнсіўныя кантакты, перамовы і заявы сусветных палітычных лідараў. Учора ў Мінску адбылося пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па Украіне. На сёння ў беларускай сталіцы ў так званым нармандскім фармаце запланавана сустрэча Прэзідэнтаў Украіны, Расіі і Францыі, а таксама Канцлера Германіі з мэтай выпрацаваць канкрэтныя шляхі вырашэння канфлікту.

Сімвалічна, што 11 лютага, у літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень хворых. Сітуацыя ва Украіне пацвярджае стан духоўнай хваробы, калі чалавек не жадае жыць паводле Божага закону любові да бліжняга і павагі да яго правоў.

Звяртаюся да вас, вернікі і людзі добрай волі: не заставайцеся абыякавымі да ўкраінскай трагедыі і лёсу нашых украінскіх братоў і сясцёр, маліцеся аб поспеху мінскай сустрэчы, каб доўгачаканы мір нарэшце запанаваў у нашых паўднёвых суседзяў, каб там як мага хутчэй завяршыліся жахі збройных дзеянняў і людзі маглі спакойна жыць.

Маці Божая Люрдская, выпрасі ў свайго Сына Езуса Хрыста ласку міру ва Украіне.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць