Культура66

Гібсана ды Іствуда прыправілі Вольскім зь Міхалком

Нядаўна ў продажы зьявіліся тры новыя фільма на DVD, якія могуць падацца цікавымі ня толькі аматарам беларускамоўнага відэа, але і шанавальнікам беларускіх музычных гуртоў. Вядзецца пра фільмы «Aпаліпсыс» Мэла Гібсана, «Лісты з Іўа Дзімы» Клінта Іствуда ды «Тлум» Алехандро Гансалеса Іньярыту з Брэдам Пітам і Кэйт Бляншэт у галоўных ролях.

Нядаўна ў продажы зьявіліся тры новыя фільма на DVD, якія могуць падацца цікавымі ня толькі аматарам беларускамоўнага відэа, але і шанавальнікам беларускіх музычных гуртоў. Вядзецца пра фільмы «Aпаліпсыс» Мэла Гібсана, «Лісты з Іўа Дзімы» Клінта Іствуда ды «Тлум» Алехандро Гансалеса Іньярыту з Брэдам Пітам і Кэйт Бляншэт у галоўных ролях. Справа ў тым, што мэню да дыскаў шчодра прыпраўленае ўрыўкамі зь песень беларускіх выканаўцаў, а таксама прывітанкамі і жартамі музыкаў.

Некаторыя зь іх былі запісаныя адмыслова: напрыклад, фрагмэнт агучкі «Піратаў Карыбаў» Хацонам — удзельнікам праекту «Саша і Сірожа», а таксама два трэка Лявона Вольскага: адзін вітае аматараў напою і гурту «Крамбамбуля», а другі анансуе выхад апошняга N.R.M.‑аўскага альбома «06». Іншыя ўзятыя наўпрост з трэкаў такіх выканаўцаў, як Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў, Саша і Сірожа, Віктар Шалкевіч ды яшчэ і ўкраінскіх «Вопляў Відаплясава»!

Гэта што тычыць прывітанак і жартаў. На вышэйзгаданых DVD‑дысках гучаць фрагмэнты, напрыклад «Падводнай лодкі» ад N.R.M.; «Дзень нараджэньня» ад «Крамбамбулі»; «Карамбы» ад Garadzkija і Піта Паўлава; «Зьбіраючы лісьце чайнае» ад Зьмітра Вайцюшкевіча ды Аляксандра Памідорава ды іншае. З замежных гуртоў на дысках гэтаксама прадстаўленыя латыскія Brainstorm, амэрыканскія Red Hot Chili Peppers, расейскі «Сплин».

Такім чынам, тры DVD‑дыскі зьмяшчаюць паўнюткі мікс з таго, што ўяўляе сабою сучасная музычная культура Беларусі і блізкіх (а таксама ня надта, як у выпадку з RHCP) суседзяў. Гэткае «музычнае вычварэнства», на думку стваральнікаў, дапаможа гледачам крыху прыўзьняць настрой — бяз розьніцы, да альбо пасьля прагляду ўласна фільму тыя вырашаць заняцца навігацыяю па мэню ды праслухоўваньнем адмыслова прыпасеных для іх музычных кавалкаў. Прычым варта заўважыць, што некаторыя зь іх былі наўмысна «схаваныя» ад гледача, то бок зробленыя ў выглядзе «адмысловых пастак» — напрыклад, націсканьне пэўных кнопак (падказка: найчасьцей, гэта кнопка «Назад» на некаторых роўнях мэню) прывядзе ў адным выпадку да імправізаванага постэру гурта N.R.M. з адпаведным аўдыёшэрагам ды абвесткаю ад спадара Вольскага і ў другім выпадку — да паўнавартаснага постэру салістаў гурта «Крамбамбуля» — зноў жа, пад адпаведнае аўдыё. Сярод іншых цікавостак на плытах можна знайсьці фота з агучкі на беларускую мову наступных фільмаў, а таксама субтытраваныя трэйлеры да гэтых самых фільмаў.

Удзельнікі творчага згуртаваньня «Дзіўноты й памароцтвы», выдаўца беларускамоўных вэрсіяў трох згаданых фільмаў, задаволеныя эфэктам, які быў дасягнуты гэткім ноў‑хаў у выданьні DVD на Беларусі. Наступныя дыскі плянуецца выдаваць у такім самым рэчышчы, аздабляючы мэню новымі творамі ад беларускіх выканаўцаў. Некаторыя музыкі й акторы ўжо маюць для падрыхтоўкі на руках працоўныя кружэлкі з субтытулаванымі па‑беларуску фільмамі «300 спартанчукоў» (асноўны трэк — «Беларусь будзе вольнай!» — Таv.Mauzer), «Вакацыі спадара Біна» (там цалкам руляць «Саша і Сірожа»), «Чорная котка, белы кот» Эміра Кустурыцы (тыя самыя пэрсанажы, што і ў папярэднім), а таксама дацкі мультфільм для дарослых «Прынцэса» (там рэй вядзе Руся і гурт Indiga) і дзіцячы мультфільм «Тарзан» (Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя). Аўтары праекту сьцьвярджаюць, што рыхтуюць вынаходніцтвы й іншага кшталту.

Нагадаем, што творчае згуртаваньне «Дзіўноты й памароцтвы» запрасіла да працы над агучкаю на беларускую мову трылёгіі «Піраты Карыбаў» шэраг вядомых беларускіх рок‑выканаўцаў. На дадзены момант незапісаным застаўся толькі адзін удзельнік агучкі — саліст «Ляпісаў». Як толькі ў яго зьявіцца пару гадзінаў вольнага ад канцэртнага графіку часу — адзін за адным у сьвет выйдуць доўгачаканыя фільмы пра карыбскіх піратаў па‑беларуску.

Паводле: Алесь Квіткевіч, «Тузін Гітоў݁»

Каментары6

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць