У Мінску на вуліцы Валгаградскай сутыкнуліся чатыры аўтамабілі — адзін з іх абазначаны як таксі. ДТЗ адбылося каля 17:50 паблізу дома №69.
У ДАІ паведамляюць, што, паводле папярэдняй інфармацыі, 42‑гадовая кіроўца аўтамабіля Nissan адцягнулася ад кіравання і сутыкнулася з трыма аўтамабілямі.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Каментары