Свет2323

Парашэнка: Расстрэл Майдану рыхтаваў Суркоў, а Януковічу — гарэць у пекле

Беглы Віктар Януковіч быў усяго толькі паслухмянай марыянеткай у руках Расіі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод членам сем'яў Герояў Нябеснай Сотні.

president.gov.ua

«Цяпер ужо канчаткова зразумела, што мы на Майдане год таму змагаліся не з Януковічам. Ён быў толькі жорсткай і паслухмянай марыянеткай. Агрэсія Расіі супраць Украіны пачалася яшчэ са зрыву падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, якое павінна было адбыцца ў Вільні. Да ліквідацыі і разарвання Украіны ў Маскве рыхтаваліся яшчэ да перамогі Майдану. Яны чакалі падзення Януковіча з дня на дзень — і паскорылі ход падзей», — адзначыў ён.

«Ад тых трагічных падзей, калі кожны з вас страціў сваіх родных людзей, а ўся Украіна — найлепшых сваіх сыноў і дачок, прайшоў цэлы год. Але не праходзіць — і ніколі не пройдзе! — глыбокі боль ад той беззваротнай страты. Галовы перад светлай памяццю Герояў Нябеснай Сотні схіляе ўся краіна. Я не знаходжу слоў, каб суцешыць вас, таму што такіх слоў адшукаць немагчыма. Такіх слоў проста не існуе! З сённяшняга дня і да канца жыцця Украіны кожнага 20 лютага будзе адзначацца Дзень Герояў Нябеснай Сотні, якія аддалі сваё жыццё падчас Рэвалюцыі Годнасці, абараняючы Украіну. Дзякуючы іх самаахвяраванню мы жывём і дыхаем, і маем унікальны шанец змяніць краіну да лепшага, і барані Божа нам яго страціць», — дадаў ён.

Таксама Парашэнка паведаміў, што, паводле паказанняў байцоў спецпадраздзялення СБУ «Альфа», снайперскімі групамі падчас расстрэлу Еўрамайданаўцаў кіраваў памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў.

«Літаральна на днях кіраўніцтва СБУ праінфармавала мяне аб тым, што дапытаныя ёю байцы «Альфы» далі паказанні, што памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў кіраваў арганізацыяй снайперскіх груп замежнікаў на Майдане», — сказаў прэзідэнт на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод членам сем'яў герояў Нябеснай сотні ў пятніцу ў Кіеве.

Парашэнка паведаміў, што следства атрымала доступ да запісаў прыватных тэлефонных размоў Віктара Януковіча з прадстаўнікамі расійскіх сілавых структур. Яны разам загадзя рыхтаваліся да расстрэлу актывістаў.

«Пытанні злачынстваў супраць чалавечнасці не маюць тэрміну даўнасці. Але пастаўлю і сабе, і вам рытарычнае пытанне: хіба Расія калісьці выдасць нам злачынца Януковіча, галоўнага вінаватага кровапраліцця на Майдане? Я не сумняваюся, што ён будзе вечна гарэць у пекле, але гэта ўжо па-за юрысдыкцыяй зямнога суда. Тым не менш, для трыумфу справядлівасці па маёй ініцыятыве Вярхоўная Рада прыняла закон аб магчымасці завочнага прыцягнення да адказнасці кіраўнікоў былога рэжыму, якія забівалі людзей і рабавалі краіну, але гэтага недастаткова», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Раней кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка апублікаваў інфармацыю, што памочнік прэзідэнта РФ Пуціна Уладзіслаў Суркоў ажыццяўляў кіраўніцтва снайперскімі замежнымі групамі ў Кіеве ў лютым 2014 года.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць