Гурт Сяргея Міхалка рэзка выказаўся ў песні «Партизан-рок».

Новая рускамоўная песня, прадстаўленая на канале Brutto на Youtube, утрымлівае ненарматыўную лексіку. Яшчэ больш нецэнзурнага ў прыпісцы да кліпа.
«Гапата хоча правіць светам? Ліліпут думае, будзе жыць вечна? Думаеце ўсіх перагуляць? *** вам!, — кажа апісанне кліпа. — Праваліцеся з вашым «рускім светам»!».
Сама песня не згадвае «рускі свет», у ёй Brutto называе сябе «атрад-антысавок». Супраць «зомбі-скрынкі» гурт прапануе графіці і лістоўкі, а супраць «зомбі-яшчара» — гранаты і вінтоўкі.
***
Тым часам канфлікт між Сяргеем Міхалком і нашчадкамі яго былога гурту «Ляпіс Трубяцкі», новым гуртом Brutto прывёў да страты спадчыны «ляпісаў». Міхалок забараніў Trubetskoy выконваць свае песні ды назваў гурт кавэр-бэндам. Trubetskoy пагадзіліся не выконваць песні «ляпісаў» пасля шэрагу канцэртаў, дзе ўжо паабяцалі тыя песні выканаць.
-
Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?
-
Ці будзе гурт «Пятля прыхільнасці» працягваць выступаць з новым вакалістам, без Іллі Чарапко?
-
«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі
Каментары