Грамадства22

Баршчэўскі: У Радзькова хапіла нявыхаванасьці і не хапіла сьмеласьці

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі яшчэ ў сьнежні накіраваў адкрыты ліст да старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» Аляксандра Радзькова. У лісьце Баршчэўскі закрануў праблемы зьвязаныя з сфэрай адукацыі.

Адразу пасьля сьнежаньскага зьезду Партыі БНФ, яе новы старшыня Лявон Баршчэўскі накіраваў адкрыты ліст да старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» Аляксандра Радзькова. У лісьце палітык і пэдагог Баршчэўскі закрануў праблемы зьвязаныя з сфэрай адукацыі — ціск на апазыцыйную моладзь у ВНУ, закрыцьцё Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, адсутнасьць беларускамоўнай вышэйшай адукацыі і г.д. З таго моманту прайшло больш месяца, таму Лявон Баршчэўскі склікаў прэс-канфэрэнцыю, каб паведаміць, ці адказаў яму Радзькоў.

«Нам прыйшло паведамленьне, што 26 сьнежня Аляксандар Радзькоў наш ліст атрымаў. Сёньня ўжо 29 студзеня, але адказу ад яго мы не атрымалі. Гэта дазваляе зрабіць пэўныя высновы. Мы ведаем, што ў гэты час сп.Радзьковым быў разасланы ліст па навучальных установах з прапановай уступаць у “Белую Русь”, праводзіць адпаведную працу сярод выкладчыкаў. Мне асабіста некаторыя выкладчыкі казалі пра наяўнасьць такіх указаньняў. Мэтад працы сп.Радзькова сьведчыць, што “Белая Русь” ніякая не грамадзкая арганізацыя, бо не кантактуе з грамадзтвам, няма дыялёгу зь іншымі арганізацыямі. Тое, што ў Радзькова хапіла нявыхаванасьці і не хапіла сьмеласьці адказаць на гэты ліст, хаця б фармальнай адпіскай, сьведчыць, што “Белая Русь” больш нагадвае нейкую масонскую ложу, але ні ў якім разе не грамадзкае аб’яднаньне. Гэта ўсё абвяргае колішнія словы старшыні “Белай Русі”, што ён гатовы кантактаваць і з апазыцыйнымі сіламі. Сёньняшняя сытуацыя нагадвае, як у кастрычніку 2003 году Аляксандар Радзькоў даваў прэс-канфэрэнцыю. Калі ж некалькі груп вучняў зачыненага Гуманітарнага ліцэю, спрабавалі спыніць сп.Радзькова, каб задаць яму пытаньні адносна іх навучальнай установы, міністар адукацыі ўцёк празь іншыя дзьверы, сеў у машыну і зьехаў, каб не адказваць на непрыемныя пытаньні. Я ня ведаю, ці можна заслужыць аўтарытэт кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня такімі дзеяньнямі», – мяркуе Лявон Баршчэўскі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць