Грамадства

На майскія святы БЧ зніжае цэны на квіткі ў Расію і Украіну

У дні святкавання 70-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Беларуская чыгунка дадаткова зніжае тарыфы на міжнародныя пасажырскія перавозкі ў зносінах з Расіяй і Украінай, паведамілі ў прэс-службе БЧ. 

Паніжаныя тарыфы на перавозкі ў зносінах з Расіяй будуць дзейнічаць два дні — 8 і 9 мая. У гэты перыяд кошт праезду знізіцца на 35—45%, у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона. Так, квіток з Мінска да Масквы ў купэйным вагоне будзе каштаваць прыкладна 530 тыс. беларускіх рублёў, што на 450 тыс. рублёў менш, чым сёння. У плацкартным вагоне праезд патаннее на 190 тыс. рублёў да 350 тыс. рублёў, у вагоне з месцамі для сядзення кошт праезду знізіцца да 230 тыс. рублёў. Акрамя таго, у гэтыя дні захоўваюцца ўсе скідкі на праезд у зносінах з Расіяй, устаноўленыя рознымі тарыфнымі планамі. 

Больш працяглы перыяд скідак чакае пасажыраў, якія плануюць паездку ва Украіну. З 1 па 9 мая ўключна праезд у гэтым напрамку стане таннейшы на 10%. Напрыклад, з Мінска да Кіева паездка на майскія святы ў купэйным вагоне фірменнага цягніка з улікам скідкі складзе прыкладна 910 тыс. беларускіх рублёў, плацкартнага — 560 тыс. рублёў. Ва ўсіх астатніх цягніках у зносінах Мінск — Кіеў кошт праезду ў купэйным вагоне абыдзецца ў 720 тыс. рублёў, у плацкартным — 455 тыс. рублёў. 

БЧ звяртае ўвагу пасажыраў на тое, што кошт праезду ўказаны паводле дзейнага курсу швейцарскага франка, устаноўленага ў сакавіку гэтага года. 

Папярэдні продаж білетаў са скідкамі ўжо пачаўся. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць пры праездзе ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі ў гэтых напрамках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара2

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы гадамі надурвалі кітайцаў з курынымі лапкамі. Але скончылася гэта кепска13

Тэйлар Свіфт заручылася з зоркай амерыканскага футбола

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала15

Возеру ў Мядзельскім раёне вылазіць бокам папулярнасць у адпачывальнікаў. На яго просяць не ездзіць1

Былы гандбаліст Рутэнка расказаў, як катаецца па Еўропе нягледзячы на санкцыі6

У мінскім рэстаране Mon Nom атруціліся наведвальнікі1

Замініраваныя тэрыторыі ва Украіне ўжо перавысілі плошчу Англіі3

Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю23

У брэсцкай міліцыі сцвярджаюць, што чытаць «Нашу Ніву» — ніякае не парушэнне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара2

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць