Культура88

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча

Ініцыятыва Maldzis выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» («Artis Magnae Artilleriae pars prima») Казіміра Семяновіча, надрукаванае ў Амстэрдаме ў 1651-ым годзе. Гэтая праца, напісаная рукою беларуса, — помнік навуковай і вайскова-тэхнічнай літаратуры сусветнага значэння, паведамляецца на сайце ініцыятывы.

Тут і далей фоты Ірыны Арахоўскай

Упершыню кніга «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» выйшла ў свет у Амстэрдаме ў знакамітым выдавецтве Яна Янсана (Johannes Janssonius) у 1650-ым годзе на лацінскай мове.

Упершыню кніга «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» выйшла ў свет у Амстэрдаме ў знакамітым выдавецтве Яна Янсана (Johannes Janssonius) у 1650-ым годзе на лацінскай мове.

Асаблівасцю набытага старадрука з’яўляецца прадмова, напісаная Казімірам Семяновічам менавіта для франкамоўнага выдання. Гэта апошняе дакументальнае сведчанне жыцця нашага славутага суайчынніка — Семяновіч памёр у 1651-ым годзе ў нявысветленых дагэтуль абставінах.

«Кніга пісалася як падручнік для артылерыстаў і піратэхнікаў і здабыла славу самай грунтоўнай і аўтарытэтнай працы ў сваёй галіне ў Еўропе. Нягледзячы на захапленне артылерыяй і ракетамі, Казімір Семяновіч прытрымліваўся гуманістычнага светапогляду: лічыў войны найвялікшым няшчасцем для чалавецтва», — кажа кіраўнік ініцыятывы Павел Мацукевіч,.

Кніга была набытая на аўкцыёне на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Паўла Данэйкі, Івана Шылы і мецэнатаў, якія пажадалі застацца непублічнымі.

У будучыні кніга будзе перададзеная ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунка. Да вяртання ў Беларусь яна будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за мяжой. Старадрук можна будзе пабачыць на Фестывалі Мальдзіса, які пройдзе 7-га верасня ў Варшаве.

«Казіміра Семяновіча можна аднесці да самых эрудаваных людзей свайго часу. Гэта зорка першай велічыні на небасхіле беларускай нацыянальнай навукі. Ягоныя даследаванні і чарцяжы, надрукаваныя ў «Вялікім майстэрстве артылерыі», шмат у чым апярэдзілі час на стагоддзі. Яны ляглі ў аснову сучаснага касмічнага ракетабудавання і ў чымсьці застаюцца актуальнымі нават да сёння», — кажа апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня.

Каментары8

  • Андрусь
    27.08.2025
    Там нейкі дракон на ілюстрацыі. Відаць беларусы вынайшлі фэнтазі задоўга перад Толкінам.

    І памятаю з падручніка па Гісторыі Беларусі, што бамбарды ў войску ВКЛ былі з ХІV стагоддзя. А праца Семяновіча настолькі "апярэдзіла час", што выйшла ўжо пасля поўнага знікнення замкавага будаўніцтва ў Еўропе... Надыходу Новага Часу. Відавочна калі б не яго праца, то мы дагэтуль абараняліся б у фартэцыях (не).

    Я разумею, што хочацца пахваліцца, але можна было і больш сціпла напісаць.
  • На двух стульях
    27.08.2025
    Фантастика, это ж как нужно один одного покрывать, чтобы не пропустить комментарий, что у братьев Шило есть бизнес в Беларуси. Этичности не занимать. Браво, деньги не пахну. И в Европе, и в Беларуси, и в Украине, одной рукой монетку в копилочку диктатора, другой рукой чистыми и белыми себя делать выкупая на интернет аукционах книжки.

    [Зрэдагавана]
  • feafania
    27.08.2025
    Андрусь , па-беларуску, цмок. І так, у беларусаў багата казак пра цмокаў.

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь3

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Беларусам выгадна перамовы правесці ў Менску118

«Я перакінуў дзяцей за борт». Як затануў «Адмірал Нахімаў», пры катастрофе якога загінулі тры беларусы1

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы16

«Узор крамлёўскай хлусні і пыхі». У Генштабе УСУ адрэагавалі на справаздачу расіян пра вынікі летняга наступу2

Пратэсты ў Інданезіі: загінулі мінімум трое, гараць будынкі рэгіянальных органаў улады1

Латушка: У Пяткевіч трэсліся рукі, галава, яна тупала, крычала: «Вы насаджаеце нацыяналізм»61

Як зменіцца вуліца Валгаградская: якія будынкі ўзвядуць і што добраўпарадкуюць3

Якім будзе першы тыдзень восені

Чым займаліся супрацоўнікі Акрэсціна да таго, як узначаліць месца катаванняў беларусаў?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь3

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць