Свет22

«У кампаніі няма грошай». Супрацоўнікаў Rutube масава скароцяць праз год пасля блакіроўкі YouTube

Відэасэрвіс Rutube, які належыць холдынгу «Газпром-медыя», правядзе значнае скарачэнне персаналу, распавялі Frank Media дзве крыніцы, блізкія да кампаніі.

Фота: Газпром-медыя

Паводле іх слоў, супрацоўнікам патлумачылі звальненні аб’яднаннем відэапартала з анлайн-кінатэатрам Premier і дадаткам для кароткіх вертыкальных відэа Yappy.

«Нам сказалі, што нас звальняюць па пагадненні бакоў і выплацяць два месячныя аклады, бо Rutube у цяперашнім выглядзе працаваць не будзе. У аддзеле кадраў дадалі, што ў кампаніі няма грошай, каб утрымліваць такі штат супрацоўнікаў», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Ён дадаў, што аптымізацыя штата праводзіцца «ў найкарацейшыя тэрміны». Іншая крыніца адзначыла, што супрацоўнікі «сыходзяць аддзеламі», а ў бізнес-цэнтры «Алкон» на Ленінградскім праспекце, дзе Rutube займае тры паверхі, цяпер «вельмі шмат пустых крэслаў».

У «Газпром-медыя» пацвердзілі, што холдынг праводзіць «рэструктурызацыю і аптымізацыю функцыяналу каманд» некалькіх сэрвісаў з-за будучага аб’яднання. Аднак, колькі супрацоўнікаў закране аптымізацыя, у прэс-службе холдынгу не ўдакладнілі.

Аб планах «Газпром-медыя» запусціць адзіную медыяплатформу на базе Rutube, Premier і Yappy у чэрвені гэтага года паведаміў гендырэктар холдынгу Аляксандр Жараў. Паводле яго слоў, платформа пачне працу ў першай палове 2026 года пад брэндам Rutube. Пры гэтым, як вынікае з справаздачнасці «Газпрома», медыябізнес з'яўляецца стратным для дзяржкарпарацыі.

У 2024 годзе чыстыя страты ад яго склали 247 млн расійскіх руб (3 млн даляраў). пры даходзе 163,5 млрд руб (2 млрд даляраў)

Каментары2

  • Ёсік
    27.08.2025
    ГазпрАм, бо прАмысловасьць. Скарачайце згодна зь беларускім правапісам.
  • Янка
    27.08.2025
    У бойцы жабы (Газпрам-медыа) і гадзюкі (VK) перамагла апошняя

Цяпер чытаюць

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку3

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон3

ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй17

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

МЗС Польшчы: Затрыманне паляка ў Лепелі можа быць правакацыяй9

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку3

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць