Грамадства44

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў

Археолагі назвалі новую дату заснавання Менска — 997 год. Пра гэта БелТА расказаў загадчык аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Вайцяховіч. Да гэтага часу афіцыйнай датай заснавання сталіцы Беларусі лічыцца 1067 год.

Фота: Інстытут гісторыі

«Самае галоўнае — мы даказалі, што гэтае месца з’яўляецца паўнавартасным горадам, росквіт якога прыпадае на XI стагоддзе. Гэта быў даволі буйны горад для XI стагоддзя з класічнай планіроўкай — дзядзінец, умацаваны вакольны горад, чатыры неўмацаваныя пасады. У выніку маштабнай прарэзкі вала мы вывучылі ўсю сістэму гарадскіх умацаванняў. Гэтыя драўляныя ўмацаванні, якія дасягалі ў вышыню 7 м, захаваліся ў выглядзе зрубных падмуркаў вышынёй да 2 м. Мы поўнасцю даследавалі ўсю канструкцыю сцяны і яе далейшы лёс.

І дзякуючы дэндрахраналагічнаму аналізу атрымалі дакладную дату, калі гэтая сцяна пачала ўзводзіцца. Гэта быў 997 год. Пачалі сячы дубы, звозіць і будаваць гэтую сцяну. Гэты год можна лічыць датай заснавання горада. Горад гэты, безумоўна, з’яўляецца летапісным Менскам на рацэ Менка», — падкрэсліў навуковец.

Сярод знойдзеных матэрыялаў XI стагоддзя — посуд, манеты, упрыгожанні, зброя, прылады — усё гэта характэрна для гарадской культуры таго перыяду.

«Знаходкі сведчаць пра развіццё мноства рамёстваў, у прыватнасці ювелірнага. У гэтым годзе дастаткова шмат знойдзена было фрагментаў апрацаванага сланцу, з якога вырабляліся прасніцы, жорны. Археолагі мяркуюць, што паблізу была майстэрня», — расказаў Андрэй Вайцяховіч.

Каментары4

  • Жвір
    27.08.2025
    Па-першае, 997 год - даказаны год пачатку пабудовы сьценаў, а не самога горада, які мог існаваць задоўга да таго моманту і быць умацаваны нейкім іншым чынам, больш прымітыўным, менш надзейным і трывалым, умацаваным толькі зь нейкіх асобных бакоу, або зусім без штучных умацаваньняў.
    Па-другое, гэта быў асобны горад, што існаваў адначасова з іншым паселішчам, і якое пазьней "перахапіла" назву "Менск" (як найбольш старажытную й адпаведна лепш, шырэй і далей, вядомую) і працягнула сваю гісторыю ў гэтай назве да нашых часоў.
  • политзек
    27.08.2025
    вообще-то городам присваиваются даты первого упоминания, а не датировка по фундаментам или срубам. понятно, что сами города возникли гораздо раньше упоминания. И тот же Полоцк реально был основан как минимум за пару веков до упоминания, и любой другой город, ну кроме более-менее поздних, где так и пишут год основания и кем.
    В те времена города не вырастали как грибы за 10-20 лет.
    археология может определять возраст и приблизительный размер поселения в какой-то его период, но не дает ответа об его основании.
  • Проста жыхар
    27.08.2025
    Ну вось, нарэшце мода павялічваць узрост райцэнтраў да Дня пісьменства дайшла і да сталіцы.

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА35

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом10

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы3

Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу2

Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА35

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць