Грамадства

Царква «Новае жыцьцё» пратэстуе зачыненымі дзьвярыма

Учора пракуратура Маскоўскага раёну Менску вынесла папярэджаньне пастару Вячаславу Ганчарэнку за тое, што ён адмовіўся ўпусьціць у будынак прадстаўнікоў МНС. Ганчарэнкуа: «Мы прынцыпова не пусьцім нікога, пакуль ня будзе задаволенае наша патрабаваньне: адмяніць рашэньне Менгарвыканкаму, якім яны адабралі зямлю».

Япіскап Аб’яднаньня хрысьціянаў поўнага Эвангельля Вячаслаў Ганчарэнка просіць улады зрабіць захады адміністрацыйнага ўзьдзеяньня ў адносінах да ўпаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі.

У заяве, накіраванай у беларускі ўрад, япіскап нагадвае, што ў верасьні 2007 году віцэ‑прэм’ер Аляксандар Касінец пэрсанальна даручыў Леаніду Гуляку ў сьціслыя тэрміны ўрэгуляваць шляхам перамоваў канфлікт паміж царквой «Новае жыцьцё» і Менгарвыканкамам. Аднак упаўнаважаны праігнараваў гэтае даручэньне свайго беспасярэдняга кіраўніка, а значыць, парушыў закон аб дзяржаўнай службе.

Прадстаўнік апарату ўпаўнаважанага Міхаіл Рыбакоў заявіў, што ніякіх лістоў ад Вячаслава Ганчарэнкі пакуль што не паступала:

«Пытаньне паміж дзяржавай і той самай скаргай Ганчарэнкі павінна разглядацца згодна з заканадаўствам. А пытаньні, якія падымаліся царквой, разглядаюцца паміж Менгарвыканкамам і непасрэдна тымі, хто мае права на зямлю ці знаходзіцца на гэтым месцы. У дадзеным выпадку я ня бачу ніякага пытаньня, якое б датычылася нас. Калі яно да нас ёсьць, нам можна накіраваць пісьмовую заяву і мы абавязкова яе разгледзім».

Вячаслаў Ганчарэнка сказаў, што звароты да ўпаўнаважанага таксама былі, але вернікі атрымалі звычайныя адпіскі, якія не вырашаюць пытаньня:

«Зварот мы накіравалі з тым, каб нам патлумачылі і прынялі меры адносна таго, да каго мы цяпер можам зьвяртацца. Якая ёсьць інстанцыя, што можа вырашаць канфліктныя пытаньні паміж царквой і дзяржавай, калі ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў, увесь гэты апарат не выконваюць сваіх прамых абавязкаў? Атрымалася так, што ў 2006 годзе з‑за гэтага напалу, з‑за таго, што гэтым пытаньнем ніхто не займаўся, нам давялося галадаваць у нашым будынку».

Паводле Вячаслава Ганчарэнкі, цягам апошніх некалькіх месяцаў у царкву «Новае жыцьцё» ўлады скіроўваюць розныя службы — тыя спрабуюць пранікнуць у будынак. Пытаньне таксама «завісла» ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Учора пракуратура Маскоўскага раёну Менску вынесла папярэджаньне пастару Вячаславу Ганчарэнку за тое, што ён адмовіўся ўпусьціць у будынак прадстаўнікоў МНС. Пракуратура просіць надалей не перашкаджаць доступу гэтай службы ў будынак. Улады фактычна пагражаюць вернікам адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасьцю.

«Мы прынялі рашэньне агульным сходам, што мы прынцыпова не пусьцім нікога, пакуль ня будзе задаволенае наша патрабаваньне: адмяніць рашэньне Менгарвыканкаму, якім яны адабралі зямлю, — гаворыць пастар Ганчарэнка. — І мы вырашылі нікога не пускаць. Гэта наша акцыя пратэсту, акцыя грамадзянскага непадпарадкаваньня. Мы вызначылі сваю пазыцыю, што мы ўсё роўна ўпускаць ня будзем. Няхай яны вырашаюць пытаньні, а ня чыняць на нас ціск пракуратурай».

Паводле: Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць