Вы не захочаце жыць на HD189733b. Ды і не зможаце.

Навукоўцы падрабязна апісалі пякельныя ўмовы на экзапланеце HD189733b ў сузор’і Лісічкі ў часопісе Astrophysical Journal Letters.
Хуткасць ветру ў верхніх пластах атмасферы планеты складае 8±2 км/с (кіламетры на секунду!). Тэмпература — ад 7 да 15 тысяч градусаў (Цэльсія ці Кельвіна — ужо не істотна).
Звесткі пра «пякельную планету» дастаткова дакладныя з улікам адлегласці: ад Зямлі да HD189733b 63 светлавых гады. Планета ёсць «гарачым юпітарам», па памерах трошкі большым за Юпітар з нашай Сонечнай сістэмы. Да свайго Сонца (зоркі HD189733) планета у 30 раз бліжэй, чым Зямля да Сонца. Год (поўны абарот вакол свяціла) у HD189733b доўжыцца два з паловай зямных дні.
Даведацца столькі пра HD189733b дазволіў апарат HARPS (High Accuracy Radial velocity Planet Searcher) у абсерваторыі Ла-Сілья, Чылі. Прыбор вывучыў спектры натрыя, што ўтрымліваецца ў атмасферы «пякельнай планеты».
-
Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства
-
ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты
-
У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў
Каментары