У пятніцу, 24 красавіка, на чэмпіянаце свету па футзале, што завяршаецца зараз у Мінску, прайшлі паўфіналы.
Калумбія разграміла Бельгію з лікам 6:0, а Парагвай, які выбіў з турніра Беларусь, выйграў у Аргенціны з лікам 2:1.
Такім чынам сёння а 19-й на «Мінск-Арэне» пройдзе матч за бронзавыя медалі паміж Бельгіяй і Аргенцінай,
а ў 20:30 пачнецца фінал Калумбія — Парагвай.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары